Грамадства66

Стрыжак паўгода не піў алкаголю і падзяліўся высновамі

Кіраўнік фонду «Байсол» Андрэй Стрыжак расказаў, што шэсць месяцаў зусім не ўжываў алкаголю. Ён апісаў свой досвед і зрабіў некалькі высноваў з гэтага перыяду.

Андрэй Стрыжак. Фота: «Наша Ніва»

Стрыжак прыводзіць у фэйсбуку некалькі пунктаў:

«1. Без алкаголю жыццё лепшае

Я думаю, што тут мяне больш за ўсё зразумеюць аўтамабілісты. Без машыны цалкам сабе можна жыць — ты можаш карыстацца грамадскім транспартам, альбо таксі, ці ездзіць роварам, ці хадзіць пешшу. Але ж з машынай ты можаш больш. Тое ж самае і з бухлом — без яго ты можаш больш. Раней і спакайней прачынацца, не адчуваць галаўной болі, не праё**аць дэдлайны, роўна і моцна працаваць, мець больш моцы арганізма на розныя прыемныя штукі, хутчэй думаць і прымаць рашэнні.

2. Без алкаголю жыццё складанейшае

У шматлікіх выпадках алкаголь — выдатная сацыяльная змазка, якая дазваляе вам сумных і нудных людзей навокал зрабіць вясёлымі, цікавымі і прывабнымі ў камунікацыі. Калі вы не п’яце, то вельмі хутка кола сяброў, з якімі вы бавілі час за келіхам/куфалем, паступова знікае з вашага жыцця.

Жыць без кола зносінаў можна, але ж складана. Яшчэ складаней падтрымліваць цікавасць і ўдзел у кампаніі якая п’е. Стамляешся і нудзішся і стараешся пазбягаць такіх кампаній.

3. Без алкаголю ты робішся здаравейшым і прывабнейшым

З лістапада 2023 па канец красавіка 2024 я скінуў 14 кілаграмаў. Стаў вельмі шмат хадзіць, даўжэй спаць, нармалізаваў дыету і ціск. Львіная доля гэтых зменаў — адмова ад алкаголю, перакройванне прынцыпаў харчавання і падвышэнне рухавай актыўнасці.

Эфект мне падабаецца і хочацца рабіць больш і лепш, бо бачны сэнс і вынік. І самае галоўнае — без алкаголю ты робішся больш псіхічна ўстойлівым, працуеш думкай, як скальпелем. Хутка, дакладна, слушна.

4. Ці можа быць алкаголь не перашкодай, а магчымасцю

Ну і вось мы падыйшлі да галоўнага пытання, чаму ж, негледзячы на ўсе перавагі, я ўсё-ткі адзначаю свае паўгода не безалкагольным напоем. Я ў сваім жыцці паспрабаваў добра піць і не піць цалкам — першы варыянт мяне зусім не задавальняе, другі цалкам магчымы да выканання і працоўны.

Хачу паспрабаваць трэці — жыць здаровым глуздам і здаровымі ж абмежаваннямі, але ж без забароны на прыемнае. Баланс і гармонія ўнутры чалавека спараджаюць баланс і гармонію вакол яго. Каб атрымаць задавальненне ад таго, што табе падабаецца, ты павінны абмяжоўваць сябе і гэта дазволіць табе насалоджвацца момантам.

Бачу, што жыць трэба так, каб было менш, але лепш. Каб было дастаткова, але не занадта шмат. Не газаваць, але рухацца хутка. Абмяжоўваць сябе не дзеля забароны, а дзеля яшчэ большай асалоды ад прыемнага, што маеш у гэтым жыцці.

Не забараняй, але будзь адказным у сваім выбары і ягоных наступствах».

Каментары6

  • Ты проста сарваўся і апраўдваешся
    28.04.2024
    Не бухаю тры гады, хоць і да гэтага амаль не ўжываў. Падоўжу спіс перавагаў:
    1) Ты заўсёды можаш сесці за стырно. Уявіце сітуацыю - вы адправілі сям'ю кудысь у вёску да бацькоў, а сабе дазволілі "расслабіцца". Раптам званок, нешта здарылася, тэрмінова трэба ехаць дапамагаць/ратаваць, а вы піва папілі. Атрымаеце адчуванне віны і не безпадстаўнае.
    2) Да вас прычапіўся дзяцюк ля крамы і атрымаў у морду. Калі ён праз гэта звярнецца ў паліцыю і вы былі хоць трошачку нецвярозы, лічыце, што ў вас вялікія праблемы. Давесці, што ён "першы пачаў" будзе амаль немагчыма.
    3) Развод, ад вас сыходзіць жонка. Калі ўсе вакол ведаюць, што вы не п'яце, то ёй ў судзе будзе цяжка давеці, што на людзях вы прыкідваецеся прыстойным, а вось дома ого-го - п'яны дэбашыр, гвалтаўнік і тыран.
    У астатнім згодны з аўтарам - здароўе, якасць жыцця і камунікацыіі значна паляпшаецца. Не згодны толькі, што цалкам адмаўляцца не варта, а лепей "разумна кантраляваць". Шмат піць шкодна, а піць мала - бессэнсоўна.
  • Максим Дизайнер
    28.04.2024
    Случак забыл добавить главное. Что там, где он живет, есть атмосфера и культура пития, хоть в танцевальном баре, хоть в ресторане. Есть бухло, от которого твой мозг и почки не вытекают через все отверстия утром, как от беларуского почти всего. В Варшаве веселее на дискотеке за 5 баксов вход, пускают всех, кроме без трусов, В ЦЕНТРЕ, в ВЫХОДНОЙ ДЕНЬ, чем в нашем ылитном притоне в будние - проверил лично. Тем, кто любит "домашнюю тишину и уют, злачные места - для гноя" - можно туда не заходить. Просто выпить в лаунже на входе плюс 20-30% за 50 грамм от цен в магазине днем, а не 200, как у нас, привет Зыба.
  • Максим Дизайнер
    28.04.2024
    Ты проста сарваўся і апраўдваешся

    Хоть и не ужывау да гэтага6 а такую простыню высрал.

Жыхарцы Магілёва пагражаюць крыміналкай за тое, што зняла ранішнюю чаргу ў рэгістратуру3

Жыхарцы Магілёва пагражаюць крыміналкай за тое, што зняла ранішнюю чаргу ў рэгістратуру

Усе навіны →
Усе навіны

У Пінску закрылі буйны махлярскі кол-цэнтр. Пацярпелых — амаль 50 тысяч чалавек4

Перад прыездам Лукашэнкі ў Пакістан там забаранілі агульнанацыянальны марш апазіцыі. Тысячы затрыманых5

Пачынаецца суд над святаром Генрыхам Акалатовічам. Яму пагражае да 15 гадоў

Матацыкліст зачапіў тварам дрот, нацягнуты паміж дрэў у лесе пад Гродна6

Фізічныя практыкаванні дапамагаюць аднавіць нервовыя клеткі. Вось як гэта ўдалося даказаць1

У Вільні грузавы «Боінг» упаў на двухпавярховы жылы дом і загарэўся. Ёсць загінулыя3

8 нагод наведаць самы маленькі горад Беларусі5

У Турцыі пасля пасадкі загарэўся расійскі пасажырскі Sukhoi Superjet 100. Каторы раз такое з гэтым самалётам2

Качалоўская: На «Міс Сусвет» я зразумела, што такое жаночая жорсткасць. А ў прыбіральню нас вадзілі ахоўнікі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жыхарцы Магілёва пагражаюць крыміналкай за тое, што зняла ранішнюю чаргу ў рэгістратуру3

Жыхарцы Магілёва пагражаюць крыміналкай за тое, што зняла ранішнюю чаргу ў рэгістратуру

Галоўнае
Усе навіны →