Усяго патроху11

Аб'яўлены першы ў свеце конкурс прыгажосці сярод штучных мадэляў. Пераможца атрымае амаль столькі ж, колькі і «Міс Беларусь»

Новы конкурс атрымаў назву «Міс ШІ» («Міс Штучны Інтэлект») і ўжо збірае заяўкі ад першых нейрасеткавых удзельніц. У судзейскай калегіі, як аказалася, таксама будуць штучныя мадэлі, пра адну з якіх мы пісалі раней.

Скрыншот інстаграм-старонкі Айтаны Лопес — штучнай мадэлі, створанай у Іспаніі

Глабальная ініцыятыва па адсочванні дасягненняў ў галіне ШІ World AI Creator Awards (WAICA) у супрацоўніцтве з буйной платформай па стварэнні нейрасеткавага кантэнту Fanvue аб'явіла набор заявак на першы ў свеце конкурс прыгажосці сярод штучных мадэляў-жанчын.

Да ўдзелу ў конкурсе «Міс ШІ» дапускаюцца жывыя аўтары не маладзейшыя за 18 гадоў разам са сваімі штучнымі мадэлямі, якія таксама павінны выглядаць па-даросламу. Другой абавязковай умовай з'яўляецца актыўнасць штучнай мадэлі ў сацсетках, каб журы магло ацэніць іх аватары і іншыя фатаграфіі.

«Ацэнка кандыдатак будзе адбывацца па крытэрыях дасканаласці і праўдападобнасці іх візуальнай выявы класічным стандартам жаночай прыгажосці, крэатыўнасці і ўнікальнасці мадэляў, а таксама па іх навыках узаемадзеяння з аўдыторыяй і адказах на асабістыя пытанні, якія будзе задаваць судзейская калегія», — паведамляюць арганізатары конкурсу «Міс ШІ».

У самой калегіі, акрамя звычайных судзяў, таксама будуць штучныя мадэлі, а менавіта дзве віртуальныя жанчыны з актыўнымі і папулярнымі акаўнтамі ў сацсетках. Пра адну з іх, Айтану Лопес, «Наша Ніва» пісала яшчэ ў мінулым годзе.

Айтана Лопес. Фота: інстаграм-старонка штучнай дзяўчыны

Як адзначаюць арганізатары «Міс ШІ», пераможца конкурсу атрымае грашовы прыз у памеры 5000 даляраў. Яшчэ адныя 5000 даляраў будуць выдаткаваныя на PR-падтрымку сацсетак мадэлі-пераможцы, а самому аўтару яшчэ дадуць доступ да праграмы настаўніцтва па навыках працы з ШІ на суму 3000 даляраў.

Другое і трэцяе месцы атрымаюць аналагічныя прызы, але ў меншым памеры. 

Калі браць толькі грашовы ганарар за першае месца, то штучная пераможца конкурсу «Міс ШІ» атрымае амаль столькі ж, колькі і «Міс Беларусь — 2023» Элеанора Качалоўская, якой, паводле правілаў, далі прыз у памеры 500 базавых велічынь (18500 беларускіх рублёў па курсе базавай велічыні за 2023 год, ці каля 5700 даляраў па афіцыйным курсе на момант фіналу конкурса).

«Міс Беларусь — 2023» не змагла адказаць, хто напісаў «Паўлінку»

Сам набор на конкурс «Міс ШІ» скончыцца 10 мая.

Каментары1

  • прагну аўтэнтычнасці
    23.04.2024
    спаборніцтва фэйкаў і сімулякраў

Трамп абяцае «рэвалюцыю здаровага сэнсу». Адразу пасля інаўгурацыі ён падпіша шэраг указаў21

Трамп абяцае «рэвалюцыю здаровага сэнсу». Адразу пасля інаўгурацыі ён падпіша шэраг указаў

Усе навіны →
Усе навіны

Блогер, на якога пісала даносы Вольга Бондарава, апублікаваў сумесны здымак з Колем Лукашэнкам15

Пад Мінскам прадалі ўчастак за рэкордныя грошы

КНДР адказала Лукашэнку: ніякіх запрашэнняў яму не дасылалі, гэта ён дамагаецца сустрэчы30

Time змясціў на вокладку Трампа, які змятае дакументы ў Авальным кабінеце 3

За ўдзел у пратэстах судзяць 29-гадовую настаўніцу сталічнай гімназіі4

Кіраўнік МАРГ распавёў, што гандлю варта ўспомніць з савецкага мінулага11

Паглядзіце, колькі мінчукоў стаяла ў чарзе па ваду на Вадохрышча ФОТЫ11

Беспілотнікі атакавалі Казань. У горадзе чулі выбухі2

Былога прэзідэнта Балівіі Эва Маралеса спрабуюць арыштаваць за згвалтаванне 15-гадовай актывісткі. Яна нарадзіла ад яго8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп абяцае «рэвалюцыю здаровага сэнсу». Адразу пасля інаўгурацыі ён падпіша шэраг указаў21

Трамп абяцае «рэвалюцыю здаровага сэнсу». Адразу пасля інаўгурацыі ён падпіша шэраг указаў

Галоўнае
Усе навіны →