Хаджаеў даручыў навучыць лекараў добразычліваму абыходжанню з пацыентамі
Міністр аховы здароўя падняў гэта пытанні падчас паездкі ў Гомельскую вобласць.
Аляксандр Хаджаеў звярнуў увагу падначаленых на неабходнасць абавязковага навучання галоўных дактароў і іншых медработнікаў добразычлівым зносінам з пацыентамі паліклінік.
Міністр даручыў весці аўдыёзапіс размоў у рэгістратурах — на яго думку, гэта будзе спрыяць развіццю паважлівых адносін паміж медработнікамі і пацыентамі.
Хаджаеў таксама загадаў распрацаваць сучасныя методыкі зносін з пацыентамі і давесці іх да ўсіх медработнікаў, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.
Акрамя таго, міністр прааналізаваў цэны на стаматалагічныя паслугі і даручыў з імі разабрацца, а таксама запатрабаваў, каб медработнікам патлумачылі, як ім налічваюць заробак.
На заканчэнне Хаджаеў запатрабаваў ад лекараў выкаранення «фармалізму ў працы». На ягоную думку, ад гэтага ў ахове здароўя залежыць многае.
Каментары