Элеаноры Качалоўскай, якая перамагла ў конкурсе, 23 гады, яна — менеджар у мадэльным агенцтве ў Нацыянальнай школе прыгажосці.
За перамогу ў конкурсе Элеанора атрымала грашовы прыз і падарункі — ювелірнае ўпрыгожанне, аўтамабіль Geely і збор твораў Янкі Купалы.
Кнігі сталі прыемным сюрпрызам ад Мінінфарма. У час фіналу дзяўчатам задавалі пытанні вядомыя беларускія жанчыны.
Элеаноры трэба было адказаць на пытанне артысткі Тэатра імя Янкі Купалы аб тым, хто аўтар «Паўлінкі», але дзяўчына разгубілася, піша «Спутнік».
Пасля новая «Міс Беларусі» паабяцала, што абавязкова прачытае п’есу і прыйдзе на «Паўлінку» ў Купалаўскі.
Таксама дзяўчына адзначыла, што адчувае вялікае пачуццё падзякі да сваёй краіны, і асабіста падзякавала Лукашэнку.
«Аляксандр Рыгоравіч, дзякуй, што вы даяце такім простым дзяўчатам магчымасць аказацца ў гэтай казцы», — сказала Элеанора.
За тытул «Міс Беларусь» у фінале змагаліся 24 дзяўчыны.
Каментары