Навука і тэхналогіі

Рэвалюцыйны крок у гонцы за новым інтэрнэтам. Стала магчымым спампоўваць квантавыя даныя

Гэтае адкрыццё складана пераацаніць, запэўніваюць навукоўцы з Вялікабрытаніі і Германіі, якія ўпершыню здолелі спампаваць даныя з квантавых камп'ютараў. Што гэта азначае на практыцы для чалавецтва?

Ілюстрацыйная выява. Фота: pixabay

Навукоўцы з Імперскага каледжа і Універсітэта Саўтгемптана ў Вялікабрытаніі разам з даследчыкамі з універсітэтаў Штутгарта і Вюрцбурга ў Германіі зрабілі важны крок да стварэння квантавага інтэрнэту, які ў перспектыве немагчыма ўзламаць і які здольны ў адзін момант вырашаць такія задачы, на якія ў звычайных умовах могуць спатрэбіцца сотні і тысячы гадоў (хуткае стварэнне лекаў ад невылечных хвароб, хуткае і эфектыўнае вырашэнне фінансавых крызісаў і г.д.).

Сутнасць новага адкрыцця даследчыкаў, якое апісаў навуковы партал Interesting Engineering, заключаецца ў паспяховай распрацоўцы прылады, якая здольная адначасова ствараць, захоўваць і спампоўваць даныя з квантавых кампутараў, што раней лічылася амаль невыканальнай задачай.

Рэч у тым, што яшчэ не існуе надзейнага спосабу перадаваць квантавыя даныя па сетцы, бо яны вельмі схільныя да стратаў пры перадачы на вялікія адлегласці з-за хаатычнай і не да канца вядомай прыроды заблытаных квантавых часціц (фатонаў).

Заблытаным фатонам для стабільнай перадачы даных не патрэбна фізічнае ўзаемадзеянне, і яны сінхранізуюцца імгненна на любой адлегласці, але для гэтага ім неабходны аднолькавы квантавы стан (аднолькавая даўжыня хвалі сігналу) на ўсіх пунктах прыёму сувязі, што не могуць даць сучасныя рэтранслятары і ўзмацняльнікі інтэрнэт-сігналу.

Таму галоўнай задачай было стварэнне прылады, якая ў любы момант можа згенераваць заблытаны фатон, забяспечыць яму аднолькавую даўжыню хвалі прыёму сігналу па ўсёй сетцы, і пры гэтым забяспечыць стабільнае захоўванне ды здабычу квантавых даных на вялікай адлегласці.

І ўпершыню ў гэтым усім навукоўцы атрымалі поспех. 

«Была распрацаваная прылада, якая працуе на адной даўжыні хвалі. У гэтай прыладзе генеруюцца незаблытаныя фатоны, якія перадаюцца ў сістэму квантавай памяці (карта памяці прылады), дзе іх захоўваюць з дапамогай атамаў рубідыю. Для ўключэння і выключэння карты памяці і выпуску фатонаў (спампоўкі даных) выкарыстоўваўся лазер.

Акрамя таго, новая прылада цалкам сумяшчальная з наяўнай оптавалаконнай інфраструктурай, што ў будучыні дазволіць хутчэй укараніць новую тэхналогію ў сучасную інфраструктуру глабальнага інтэрнэту», — піша партал Interesting Engineering са спасылкай на брытанскіх і нямецкіх навукоўцаў.

Цяпер даследчыкі плануюць палепшыць сістэму, паменшыўшы яе памер і павялічыўшы працягласць захоўвання заблытаных фатонаў.

Каментары

Лукашэнка стаў прадзедам21

Лукашэнка стаў прадзедам

Усе навіны →
Усе навіны

«Будзе двоеўладдзе: Зурабішвілі паспрабуе перападпарадкаваць сабе дзяржапарат». Якія перспектывы пратэстаў у Грузіі3

Стыльная карэянка, што скарыла сэрцы гледачоў Алімпіяды, трапіла ў спіс «100 жанчын 2024 года»

Чым цяпер жыве доктар Мартаў?5

Зяленскі адмовіўся назваць лічбу ўкраінскіх вайскоўцаў, якія загінулі з пачатку вайны 3

УЕФА па выніках матча з мінскім «Дынама» аштрафаваў «Легію» за антылукашэнкаўскія плакаты фанатаў1

Новая вакцына ад ВІЧ прайшла фінальнае выпрабаванне. Эфектыўнасць — рэкордныя 99%8

У класных журналах будуць звесткі аб месцы працы бацькоў3

У Тбілісі пратэстоўцаў рассеялі на праспекце Руставелі6

«Будзе здымаць маштабныя праекты з сабой у галоўнай ролі». Што думаюць пра новага міністра культуры Чарнецкага яго калегі?11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка стаў прадзедам21

Лукашэнка стаў прадзедам

Галоўнае
Усе навіны →