Грамадства99

Ветэранам вайны рыхтуюцца выплаціць штогадовыя дапамогі. А колькі іх засталося? 

У Беларусі жыве каля 1100 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Узрост большасці з іх набліжаецца да 100 гадоў, а некаторыя яго перасягнулі, паведаміла начальніца галоўнага ўпраўлення сацыяльнага абслугоўвання і сацыяльнай дапамогі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Кацярына Каляда.

З 25 красавіка да 4 мая ўсім ветэранам, удзельнікам і інвалідам вайны, якія яшчэ жывуць, выплацяць штогадовую матэрыяльную дапамогу.

«Для ўдзельнікаў і інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны матэрыяльная дапамога складзе чатыры тысячы рублёў, для іншых катэгорый ветэранаў — дзве тысячы рублёў; грамадзяне, якія аднесены да асоб, што пацярпелі ад наступстваў вайны, — адна тысяча рублёў», — паведаміла Кацярына Каляда.

На гэтыя мэты ў дзяржаўным бюджэце сёлета прадугледжана больш за 10,5 мільёна рублёў.

Пры гэтым варта разумець, што колькасць непасрэдных удзельнікаў вайны нашмат меншая за агучаную чыноўніцай лічбу, паколькі, паводле беларускага заканадаўства, ветэранамі ВАВ лічацца і тыя, хто прымаў удзел «у ліквідацыі нацыяналістычнага падполля на тэрыторыі Украіны, Беларусі і балтыйскіх краін да канца 1951 года».

Каментары9

  • .
    09.04.2024
    нквд-эшнікі?
    мае дзядулі-ветэраны памерлі даўно. а дзед мужа пражыў больш за 90 год. перад Новым годам канчаткова высветлілася, што дзед яго быў нквд-эшнік, пасля чаго т.зв. муж (ён этнічны русскі) збіў мяне - ён ганарыцца нквд-эшнікамі
  • даведка
    09.04.2024
    В районных первичках БООВ от силы всего несколько настоящих ветеранов войны, а тысячи остальных — труда.
  • Контужен в мировую
    09.04.2024
    Настоящих там скорее нет. Ьыловики? Ряженые? Проходим мимо.

Якімі будуць выбары 2025 года? Разважаюць Вячорка, Латушка і Шрайбман4

Якімі будуць выбары 2025 года? Разважаюць Вячорка, Латушка і Шрайбман

Усе навіны →
Усе навіны

Ярмошына пра Ціханоўскую: Проста прадаўшчыца на фоне Караткевіч у 2015-м46

Што змяняе замах на Трампа?4

Вядучая АНТ Ірына Рамбальская паказала свае гарсэты на тыдні моды ў Парыжы9

У машыне хлопца, што страляў у Трампа, знайшлі выбухоўку7

Апакаліпсіс у Мазыры. Шторм накрыў Гомельшчыну8

У Германіі беларус пабіўся з малдаванінам. Апошні быў парэзаны

У Індыі жэніцца сын самага багатага чалавека краіны. На вяселле патрацілі шалёныя грошы13

Лукашэнка ахвяраваў міністрам: як і за што пазбаўляліся ад самых важных чыноўнікаў яго сістэмы

Маргарыта Ляўчук выпусціла песню, якую запісала разам з мужам5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Якімі будуць выбары 2025 года? Разважаюць Вячорка, Латушка і Шрайбман4

Якімі будуць выбары 2025 года? Разважаюць Вячорка, Латушка і Шрайбман

Галоўнае
Усе навіны →