Праверка боегатоўнасці ў беларускай арміі ідзе з сярэдзіны сакавіка.
Ва Узброеных сілах пачаты чарговы этап праверкі баявой гатоўнасці, падчас якога танкавыя і інжынерныя воінскія часці і падраздзяленні 6-й асобнай механізаванай брыгады Заходняга аператыўнага камандавання прыводзяцца ў гатоўнасць да выканання задач па прызначэнні.
Салдатам на штатным узбраенні, ваеннай і спецыяльнай тэхніцы трэба будзе вырушыць на палігоны і прызначаныя ўчасткі мясцовасці, дзе з імі будуць праведзены вучэнні і трэніроўкі, паведамляе Мінабароны.
Каментары