Ва Узброеных сілах працягваецца праверка баявой гатоўнасці. Ажыццяўляецца паэтапнае павелічэнне колькасці воінскіх часцей і падраздзяленняў, паведамляе Мінабароны.
Цяпер прыводзяцца ў гатоўнасць да выканання задач па прызначэнні асобныя воінскія часці і падраздзяленні камандавання Ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны.
Паведамляецца, што байцам трэба выканаць комплекс мерапрыемстваў па падрыхтоўцы ўзбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі, у тым ліку ажыццявіць выхад у вызначаныя раёны для выканання задач баявога дзяжурства па супрацьпаветранай абароне ў інтарэсах аховы дзяржаўнай мяжы ў паветранай прасторы.
Каментары