Свет

Памёр самы стары мужчына ў свеце. Ён пражыў амаль 115 гадоў, штодня выпіваючы келіх брэндзі

Разам з тым мужчына добра харчаваўся, маліўся, піў ваду і рана клаўся спаць.

Хуан Вісэнтэ Перэс Мора. Фота: AP Photo/Gilberto Chacon

Жыхар Венесуэлы Хуан Вісэнтэ Перэс Мора памёр ва ўзросце 114 гадоў і 339 дзён незадоўга да свайго 115-годдзя з-за рэспіраторных ускладненняў, піша El National.

4 лютага 2022 года Перэс Мора быў унесены ў Кнігу рэкордаў Гінеса як самы стары мужчына ў свеце ва ўзросце 112 гадоў і 253 дзён, абагнаўшы іспанца Сатурніна дэ ла Фуэнтэ Гарсію, які памёр ва ўзросце 112 гадоў.

Перэс Мора тлумачыў сваё даўгалецце «пастаяннай працай, паўнавартасным адпачынкам, раннім сном і штодзённым ужываннем келіха брэндзі». Таксама мужчына добра харчаваўся, маліўся, піў ваду і рана клаўся спаць.

Перэс Мора нарадзіўся 27 мая 1909 года ў горадзе Эль-Кобрэ ў Венесуэле і быў 9-м з 10 дзяцей. У самога доўгажыхара 11 дзяцей. 

Пасля смерці Перэса Моры найстарэйшым жывым мужчынам у свеце мог бы стаць японец Гісабура Санобэ, які нарадзіўся 6 лістапада 1911 года. Але ён памёр на тры дні раней за венесуэльца, 31 сакавіка 2024 года, ва ўзросце 112 гадоў і 146 дзён. Таму найстарэйшы мужчына ў свеце цяпер брытанец Джон Тынісвуд, народжаны 26 жніўня 1912 года, то-бок яму 111 гадоў і 220 дзён.

Спіс жа ўсіх найстарэйшых людзей свету на гэты момант узначальвае іспанка Марыя Браньяс Марэра, якой 117 гадоў і 30 дзён (нарадзілася 4 сакавіка 1907 года). 

Нябожчык Хуан Вісэнтэ Перэс Мора перад смерцю займаў у сусветным рэйтынгу чацвёртую пазіцыю: яго, акрамя Браньяс Марэры, апярэджвалі таксама японка Томіка Ітока (нарадзілася 23 мая 1908 года) і бразільянка Інах Канабара Лукас (8 чэрвеня 1908-га).

Каментары

Памілаваныя яшчэ 37 палітвязняў

Памілаваныя яшчэ 37 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка запрасіў у Беларусь славацкага прэм'ера Фіцу7

Расія забараніла ўвоз беларускіх прадуктаў. У іх знайшлі кішачную палачку і антыбіётыкі6

Расія ўдарыла па Харкаве і трапіла ў шматпавярховы дом — пацярпеў 41 чалавек1

«Няма ніякай надзеі, што дождж спыніцца». Цэнтральная Еўропа пайшла пад ваду10

Сяргей Грыцавец: як двойчы Герою Савецкага Саюза адсекла галаву вінтом 16 верасня 1939 года6

Пуцін ездзіў у Манголію да шаманаў пытацца дазволу на ядзерную зброю — Der Spiegel19

Хто той у масцы — самая вялікая загадка цырымоніі адкрыцця Алімпіяды ў Парыжы разгаданая1

Bild паведаміў, што Зяленскі дапускае спыненне агню — у офісе прэзідэнта Украіны гэта назвалі фэйкам5

«На мяжы жыцця». Хлопец залез у бярлог мядзведзя і выжыў8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя яшчэ 37 палітвязняў

Памілаваныя яшчэ 37 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →