Свет1919

Святарам РПЦ загадалі штодня чытаць малітвы аб перамозе ў вайне

Праваслаўным святарам у Расіі далі загад штодня чытаць малітвы «Аб Святой Русі». Адпаведны ліст разаслалі з Кіраўніцтва спраў Маскоўскай патрыярхіі.

Копію ліста апублікаваў канал «Православие и зомби», каментуючы яго так:

«Першы раз мы бачым афіцыйны дакумент, якім рэгулюецца ўнутрыцаркоўная падтрымка вайны. І за невыкананне якога святароў пазбаўляюць сану».

У малітве «Аб Святой Русі» Бога просяць прынесці перамогу рускай зброі. Там ёсць такія словы:

…Боже спасения нашего, призри в милости на смиренныя рабы Твоя, услыши и помилуй нас: се бо брани хотящия ополчишася на Святую Русь, чающе разделити и погубити единый народ ея. Возстани, Боже, в помощь людем Твоим и подаждь нам силою Твоею победу». 

Раней за адмову чытаць гэтую малітву Руская праваслаўная царква пазбавіла сану протаіерэя Аляксея Умінскага. Яго забаранілі ў служэнні і знялі з настаяцельства ў храме Тройцы ў маскоўскіх Хахлах. Пазней Умінскі быў адноўлены ў сане Канстанцінопальскім патрыярхатам.

Каментары19

  • Кіс
    30.03.2024
    Гэта ўжо не ўпершыню. Малітвы за перамогу "русскаго оружия" увазносіліся папамі ў час вайны ў Чачэніі й Дагестане. Пра гэта ў той час адкрыта паведамлялі расейскія СМІ. То бок, метад і вынікі правераны.
  • Kartyarch Pidryll
    30.03.2024
    Перамозе ў віне? А каторым? Краплёным ці можыт ваапшчэ ярша якога прэдложат?
  • Кастусь
    30.03.2024
    ничего не понял, а где в этой писульке про войну? Или это между строк?

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус атрымаў перавод з-за мяжы на «няўдалую» суму. Аддаў больш камісіі, чым атрымаў на рукі3

Беларус прымусіў Канстытуцыйны суд пераглядзець заканадаўства6

Украіна атрымала першыя французскія знішчальнікі Mirage1

З аўкцыёну ў Беларусі прадаюць дзесяцідаляравую купюру чырвонага колеру стогадовай даўніны3

Мінпрацы абяцае беларусам бонусы за пераезд у вёску8

У канале ГУБАЗіКа з’явілася дзіўнае сцвярджэнне пра адміна «Беларускага Гаюна»3

УСУ пачалі новы наступ на Курскім кірунку 

Хлопец падняў дзяўчыну на рукі, упаў — і апынуўся на інвалідным вазку. Але не здаецца1

У ПВТ з'явілася 48 новых рэзідэнтаў, 15 — з замежным капіталам3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць