Аўто33

Польшча перастала прапускаць у Беларусь легкавыя аўтамабілі на транзітных нумарах

Абмежаванні закранулі маркі BMW і канцэрна VAG.

Аўто на транзітных нумарах. Фота: Першы

Пра тое, што польскія памежнікі перасталі прапускаць на тэрыторыю Беларусі аўтамабілі на транзітных нумарах, аб'ём рухавіка якіх перавышае 1900 куб. см, паведамляе выданне Telegraf.news.

Пра сітуацыю распавялі тыя, хто ў ноч з пятніцы на суботу спрабаваў правезці аўтамабілі з краін ЕС у Беларусь.

Па словах сведак ніякай інфармацыі пра змены на мяжы не было. Абмежаванні зкранулі маркі BMW і канцэрна VAG: Volkswagen, Audi, Seat, Škoda і інш.

Уладальнікі павінны паказаць на мытні дакумент ад вытворцы, які пацвярджаў бы права на экспарт легкавога транспарту за межы Еўрасаюза.

Паводле крыніцы, дакумент таксама мусіць змяшчаць інфармацыю пра тое, што вытворца ведае прадаўца і пакупніка. Акрамя таго, здзелка не павінна выглядаць як спроба абыходу санкцый.

Як паведамляюць сведкі, перагоншчыкі некалькіх дарагіх майбахаў паспелі праскочыць мяжу да 24 гадзін 22 сакавіка. Фота: Першы

Прадстаўнік кампаніі Westmotors, якая з'яўляецца найбуйнейшым пастаўшчыком аўто з-за мяжы, паведаміў, што ўначы 24 сакавіка на КПП «Цярэспаль» прыехаў міністр транспарту Польшчы. Ён распарадзіўся не прапускаць у краіны ЕАЭС аўтамабілі з аб'ёмам рухавіка звыш 1900 куб. см, а таксама тыя аўто, якія каштуюць звыш 50 000 еўра.

«…Як толькі мы атрымаем больш дэталёвую інфармацыю пра тое, як ідуць справы з праходам граніцы з санкцыйнымі аўтамабілямі, — паведамім вам. Важны момант: гэта не тычыцца аўтамабіляў з ЗША, якія ідуць у Беларусь праз літоўскую граніцу», — напісалі ў сацыяльных сетках прадстаўнікі кампаніі Westmotors.

Вядома, што Еўрасаюз увёў 11-ы пакет санкцый супраць Расіі яшчэ 23 чэрвеня 2023 года. Сярод розных абмежаванняў, была і забарона на пастаўку ў Расію новых і ўжываных машын з аб'ёмам рухавіка звыш 1900 куб. см, а таксама электрамабіляў і гібрыдаў.

Дакумент быў апублікаваны і набыў моц. Еўрасавет таксама ўключыў у пакет санкцый механізм «барацьбы з іх абыходам», які дазволіць уводзіць абмежаванні супраць трэціх краін.

Каментары3

  • Віця
    24.03.2024
    Нарэшце, працаваць ідзіце, перагоны, кончылася халява
  • Szd--12
    25.03.2024
    Давай досвидания перегон из Европы на росию. Молодцы поляки! Пусть ездят на своих белых ладах
  • ш
    25.03.2024
    давно пора этих барыг блокнуть

Зяленскі казаў пра бяспеку, а Трамп — пра неадкладнае спыненне агню. Дэталі сустрэчы ў Парыжы3

Зяленскі казаў пра бяспеку, а Трамп — пра неадкладнае спыненне агню. Дэталі сустрэчы ў Парыжы

Усе навіны →
Усе навіны

Выйшаў на волю ліванец-хрысціянін, які правёў у турмах Асада 33 гады. Яго выкралі сірыйскія вайскоўцы5

«Усе будуць хадзіць «качкай», пакуль у цябе мазгоў не дадасца». Беларусы расказалі, як яны ці іх дзеці падвяргаліся булінгу1

Камуніст Сыранкоў пахваліўся, што сабраў 170 тысяч подпісаў5

Дзеяч апазіцыі ўзначаліў пераходны ўрад краіны Сірыі

На ўкраінскай вайне загінуў адзін з апошніх прадстаўнікоў карэннага народу Расіі — керэкаў11

МУС распавяло сваю версію, за што пасадзілі пярэваратня ў пагонах Згірскага6

Затрымалі на вакзале, пра справу амаль ніхто не ведаў. Падрабязнасці суда над найлепшым футбалістам Беларусі-2021

«Выбар важнейшы за зніжкі!». Папулярны расійскі маркетплэйс пачаў рэкламаваць выбары ў Беларусі8

Віцэ-мэр Лазарэвіч параіла мінчукам, якім не падабаюцца цэны на таксі, ездзіць на метро4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі казаў пра бяспеку, а Трамп — пра неадкладнае спыненне агню. Дэталі сустрэчы ў Парыжы3

Зяленскі казаў пра бяспеку, а Трамп — пра неадкладнае спыненне агню. Дэталі сустрэчы ў Парыжы

Галоўнае
Усе навіны →