Ліст Уладзіміру Пуціну з віншаваннем з перавыбраннем на пасаду прэзідэнта Расіі паслаў прэм'ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар венгерскага прэм'ера Берталан Хавашы, паведамляе мясцовы тэлеканал RTL.
Орбан накіраваў ліст Пуціну пасля абвяшчэньня канчатковых вынікаў выбараў у Расіі, гэта значыць 21 сакавіка. Ён адзначыў, што Венгрыя выступае за мір.
«Мы перакананыя, што падтрыманне дыялогу з'яўляецца неабходнай умовай для хутчэйшага дасягнення міру», — гаворыцца, як кажа прэс-сакратар Орбана, у лісце.
Таксама Орбан запэўніў Пуціна, што Венгрыя «гатовая да пашырэння супрацоўніцтва паміж краінамі ў галінах, не абмежаваных міжнародным правам».
На гэты момант Орбан стаў адзіным лідарам краіны Еўрасаюза, які павіншаваў Пуціна з перамогай на выбарах.
«Траянскі конь» Пуціна. Хто такі Віктар Орбан і чый бок ён сапраўды займае?
Чэшскі міністр назваў Орбана траянскім канём, які працуе на карысць Расіі
«У Орбана пісталет, а ў нас базука». Еўрасаюз прыгразіў разваліць эканоміку Венгрыі, калі тая зноў заблакуе дапамогу для Украіны
Орбан распавёў, як Трамп хоча спыніць вайну ва Украіне
Каментары