Свет11

Чэшскі міністр назваў Орбана траянскім канём, які працуе на карысць Расіі

«Я думаю, што сапраўдная назва (венгерскага падыходу) — шантаж. Я думаю, што сапраўдная назва — злоўжыванне правам вета не для абароны нацыянальных інтарэсаў Венгрыі, а для абароны інтарэсаў Расіі», — сказаў Марцін Дворжак.

Віктар Орбан падчас саміту ЕС у Брусэлі. Фота: Virginia Mayo / AP

Міністр еўрапейскіх спраў Чэхіі Марцін Дворжак заявіў, што прэм'ер-міністр Віктар Орбан з'яўляецца траянскім канём, які разбурае еўрапейскае адзінства і абараняе расійскія інтарэсы. З адпаведнай заявай чэшскі міністр выступіў падчас тэлеэфіру, паведамляе «Еўрапейская праўда».

«Сёння Орбан з'яўляецца тым траянскім канём, які інтэнсіўна і, на жаль, усё больш эфектыўна разбурае гэтае адзінства і спрабуе паказаць, што мы павінны ігнараваць Украіну», — сказаў Дворжак падчас дыскусіі, якая транслявалася ў нядзелю на CNN Prime News.

Паводле яго слоў, Орбан шантажуе Еўропу і злоўжывае правам вета.

Орбана крытыкуюць за тое, што ён нібыта выкарыстоўвае ўкраінскае пытанне як рычаг уплыву ў спробе разблакаваць доступ да фондаў ЕС, якія былі замарожаныя праз пагрозу вяршэнства права ў краіне з боку цяперашняга ўрада. На мінулым тыдні Еўрапейская камісія вырашыла разблакаваць 10 мільярдаў еўра пасля таго, як Венгрыя апублікавала справаздачу аб судовай рэформе. Аднак каля 21 мільярда еўра застаюцца замарожанымі.

«Я думаю, што сапраўдная назва (венгерскага падыходу) — шантаж. Я думаю, што сапраўдная назва — злоўжыванне правам вета не для абароны нацыянальных інтарэсаў Венгрыі, а для абароны інтарэсаў Расіі», — сказаў Марцін Дворжак.

Партнёрка Дворжака па дэбатах, Алёна Шылерава з апазіцыйнай партыі ANO, устрымалася ад каментароў адносна крытыкі Орбана і паставіла пад сумнеў мэтазгоднасць уключэння тэмы перамоваў аб уступленні Украіны ў ЕС у парадак дня саміту ў гэты час. Яна адзначыла, што Украіне неабходна ажыццявіць шэраг рэфарматарскіх крокаў.

14 снежня на саміце ЕС лідары падтрымалі адкрыццё перамоваў з Украінай і Малдовай.

Хоць рашэнне ў дачыненні да Кіева доўгі час блакавала Венгрыя, яе вета ўдалося пераадолець, угаварыўшы венгерскага прэм'ера Віктара Орбана выйсці з пакоя падчас галасавання і такім чынам устрымацца.

Сам Орбан пазней заявіў, што пагадзіўся адмовіцца ад права вета на пачатак перамоваў аб уступленні Украіны ў ЕС таму, што ў яго будзе яшчэ шмат магчымасцяў заблакаваць гэты працэс.

Акрамя таго Орбан заблакаваў дэбаты па пераглядзе доўгатэрміновага бюджэту ЕС, які прадугледжваў выдзяленне каля 50 млрд еўра на падтрымку Украіны.

Каментары1

  • Рацыя
    18.12.2023
    Усё так і ё. Орбан - крамлёўскі агент. Хай журналісты капаюць глыбей, мяркую там можна будзе адкапаць і фінансаванне ад крамля праз розныя аўшоры.

Украінскія войскі прарвалі мяжу Расіі на яшчэ адным участку ў Курскай вобласці16

Украінскія войскі прарвалі мяжу Расіі на яшчэ адным участку ў Курскай вобласці

Усе навіны →
Усе навіны

Вядоўца «Белсата» выдаў кнігу пра Дастаеўскага22

Белы дом не будзе мяняць палітыкі ў дачыненні да ўдараў заходняй дальнабойнай зброяй па Расіі7

Быць пераможцамі ці расчэсваць раны ахвярнасці? Справа ў свядомым выбары3

Жыхарам Мінска задарма разашлюць 300 тысяч фота з відамі горада3

Вядомага расійскага аэраразведчыка праз канфлікт з камандзірам адправілі ў мясны штурм. Там ён і загінуў10

Праваабаронцы падлічылі, колькі беларусаў сёлета затрымалі пасля вяртання з-за мяжы3

Прыпынкі грамадскага транспарту ў Віцебску ўпрыгожылі цытатамі з Лукашэнкі 9

Райаддзел культуры абвясціў збор грошай, каб закансерваваць касцёл Святога Духа3

Хто той паляк на сустрэчы з Лукашэнкам, які яму падхіхікваў?13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінскія войскі прарвалі мяжу Расіі на яшчэ адным участку ў Курскай вобласці16

Украінскія войскі прарвалі мяжу Расіі на яшчэ адным участку ў Курскай вобласці

Галоўнае
Усе навіны →