Хрысціянскаму прапаведніку Сяргею Мельянцу далі 13 сутак арышту
Яго судзілі паводле адміністрацыйнага артыкула.
20 сакавіка стала вядома пра затрыманне вядомага ў Мінску хрысціянскага прапаведніка, барда і бацькі семярых дзяцей Сяргея Мельянца.
Яго судзілі паводле адміністрацыйнага артыкула. Прычыны і нагода пераследу невядомыя. Яго брат Мікалай паведаміў, што Сяргея пакаралі 13 днямі арышту.
Каментары