Грамадства1212

У самым сэрцы Мінска прадаюць «аскепак савецкай эпохі» — двухпавярховую «сталінку»

У самым цэнтры сталіцы, паблізу галоўнага праспекта, жыве сваім жыццём і сціпла прыходзіць у нішто кампактная двухпавярховая сталінка. Дом пустуе не першы год усяго за два крокі ад Белдзяржфілармоніі, па адрасе вул. Залатая Горка, 6А.

Не так даўно яго выставілі на продаж за $250 тысяч, або 807 тыс. рублёў. Onliner.by расказвае, што там унутры і чаму будынак дагэтуль не знеслі.

Сталінку з двух паверхаў пабудавалі ў 1952 годзе з цэглы, перакрыцці ў ім складзеныя з жалезабетону і бэлек. Цудам ацалелы аскепак савецкай эпохі займае плошчу ў 228 квадратаў. На двух паверхах размясцілася ўсяго чатыры кватэры, у некаторых з іх можна выявіць сляды ранейшых гаспадароў. Асаблівасць гэтай сталінкі — зашклёныя драўляныя вуглавыя лоджыі, якія месцамі пазіраюць на горад пустымі шыбамі. Унутры дома паверхі злучае моцная драўляная лесвіца.

У агенцтве нерухомасці распавялі, што ў доме праведзены ўсе камунікацыі: вада, каналізацыя, цэнтральнае ацяпленне. Вышыня столяў на першым паверсе — 2,7 метра, на другім — усе 3.

— Гэты ўчастак зямлі набыла ў свой час кампанія «МакраІнжынірынг», — дзеліцца падрабязнасцямі рыэлтар. — На месцы сталінкі забудоўшчык планаваў узвесці гмах, але не зраслося. Людзей рассялілі, дом адключылі ад камунікацый. Што будзе з гэтым участкам зямлі, пакуль незразумела, на дадзены момант ён знаходзіцца ў зоне шматкватэрнай забудовы. Цяпер на руках маецца дазвол на рэканструкцыю будынка. Сам дом у здавальняючым тэхнічным стане, у будучых уладальнікаў ёсць магчымасць надбудаваць мансардны паверх.

Будынак абследаваны будаўнічай арганізацыяй і можа быць выкарыстаны як для пражывання, так і для бізнэсу, гаворыцца ў аб'яве.

У адміністрацыі Савецкага раёна год таму пралілі святло на лёс участка, дзе знаходзіцца сталінка.

— Праект дэталёвага планавання тэрыторыі, на якой размешчаны паказаны будынак, распрацаваны, але яшчэ не адобраны рашэннем Мінгарвыканкама. У адпаведнасці з генеральным планам Мінска, зацверджаным указам Лукашэнкі ад 23 красавіка 2004 г. №165, дом знаходзіцца ў зоне шматкватэрнай забудовы. Пытанне асваення гэтай плошчы будзе вырашана пасля зацвярджэння праекта дэталёвага планавання, — патлумачылі ў адміністрацыі.

Каментары12

  • Жюль Ік
    15.03.2024
    бабруйчанін, a сталінкі, па-вашаму разуменьню, будаваў Сталін ? Менск таксама палонныя будавалі, і трэба ж, так супала, што было гэта за сталінскім часам!.. Будавалі палонныя, а вось ампір у іх атрымаўся сталінскі... Бабруйчанін, а што вы паліце такое, што гэтак глузды вам, бывае, часам, выварочвае ?
  • Улад
    15.03.2024
    Мой дзед таксама пабудаваў сваю хату напрыканцы 40-х ці напачатку 50-х. Карацей, пры Сталіне. Але ж ён ніколі на называў свой дом сталінкай :)))
  • ГАП
    15.03.2024
    Жюль Ік, Справа не ў тым, хто будаваў. А ў тым, які быў праект, архітэктура. 
    Дамы на Галоўным Праспекце Мінска, пабудаваныя палоннымі - гэта сталінкі. А гэтая двухпавярхоўка ... Дзе вы там бачыце нейкі ампір? Правільна бабруйчанін кажа - гэта барак.

Упаў з крэсла і не паспеў адключыць камп‘ютар. На якіх дробязях праколваліся расійскія разведчыкі?

Упаў з крэсла і не паспеў адключыць камп‘ютар. На якіх дробязях праколваліся расійскія разведчыкі?

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску адкрытым полымем гарэў «Опель» ВІДЭА

«Апроч тых дванаццаці гадоў, калі ён піў». Нязвыклыя ўспаміны ўдавы Рыгора Барадуліна13

Памерла Валянціна Барадуліна2

У аўторак у Дзяржынску прайшлі затрыманні і ператрусы1

Расійскае грамадства хоча вайны, паказваюць апытанні22

Выставілі на продаж будаўнічы рынак «Уручча»

Новыя стаўкі падаткаў у 2025 годзе. Колькі і за што давядзецца плаціць?1

Ілан Маск выказаў падтрымку «Альтэрнатыве для Германіі»11

Новы міністр культуры адказаў, ці гатовы даць другі шанец рэжысёру Андрэю Курэйчыку і ці прыме Купалаўскі Зою Белахвосцік18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Упаў з крэсла і не паспеў адключыць камп‘ютар. На якіх дробязях праколваліся расійскія разведчыкі?

Упаў з крэсла і не паспеў адключыць камп‘ютар. На якіх дробязях праколваліся расійскія разведчыкі?

Галоўнае
Усе навіны →