«Радыё Ўнэт» заявіла пра часовае спыненне вяшчання праграм на беларускай мове. Прычына — у адсутнасці фінансаў.
«На жаль, дагэтуль мы не маем інфармацыі ад Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Польшча аб працягу падтрымкі беларускай рэдакцыі. Такім чынам, мы былі вымушаны часова прыпыніць нашую працу. Дзякуй нашым слухачам і гасцям праграм. Верым у лепшае. І яшчэ пачуемся!» — гаворыцца ў заяве.
«Радыё Ўнэт» пачало працу 11 лістапада 2020 года і сфармавалася з журналістаў, якія з-за рэпрэсій былі вымушаныя з’ехаць з Беларусі.
Беларуская рэдакцыя «Радыё Ўнэт» з’яўляецца часткай польскага Radio Wnet і выходзіць у эфір кожны будні дзень раніцай і ўвечары.
Эфір «Радыё Ўнэт» ствараецца беларускай рэдакцыяй у супрацоўніцтве з польскімі студыямі Radio Wnet у Варшаве, Кіеве, Вільні і Львове, а карэспандэнты Радыё Ўнэт працуюць у Польшчы, Украіне, Літве і Швейцарыі.
Каментары