Куды патрапілі чатыры не збітыя беспілотнікі, украінскія вайскоўцы не паведамляюць.
Паветраныя сілы Украіны ў дзяжурнай ранішняй зводцы паведамляюць, што падчас адбіцця чарговага налёту «шахедаў» позна ўвечары ў чацвер і ў пачатку ночы на пятніцу былі збітыя 33 з 37 запушчаных Расіяй беспілотнікаў.
Куды патрапілі чатыры не збітыя беспілотнікі, украінскія вайскоўцы не паведамляюць.
Паводле зводкі Паветраных сіл, апроч «шахедаў», расіяне ўначы выпусцілі па цэлях ва Украіне адну ракету з комплексу С-300 і дзве крылатыя ракеты паветранага базавання Х-59.
Аб наступствах гэтых удараў інфармацыі таксама пакуль няма.
Каментары