Вайна88

«Магура» — украінская зброя, якая нішчыць расійскі флот

Марскія беспілотнікі «Магура» паспяхова палююць на расійскія катары і караблі. Расказваем, як яны з'явіліся і што сабою ўяўляюць.

Фота: U24.gov.ua
 Magura V5. Фота: U24.gov.ua

У апошнія месяцы рэгулярна зʼяўляюцца паведамленні аб паспяховых атаках УСУ на расійскія катары і караблі. 5 сакавіка зʼявілася інфармацыя аб падрыве патрульнага катара «Сяргей Котаў». Паведамляецца, што напад быў здзейснены марскімі дронамі Magura V5. Карабель атакавалі адразу каля дзясятка дронаў. Да гэтага 14 лютага гэтыя ж дроны знішчылі вялікі расійскі дэсантны карабель «Цэзар Кунікаў».

Magura V5 — украінскі шматмэтавы надводны беспілотны апарат, здольны выконваць розныя задачы: назіранне, разведку, патруляванне, пошукава-выратавальныя аперацыі, супрацьміннае процідзеянне і іншыя баявыя задачы. Яго даўжыня складае пяць з паловай метраў, карысная нагрузка — 320 кілаграмаў. Пры гэтым ён можа несці баявую нагрузку да 300 кілаграм.

Як піша «Украінская праўда», марскія беспілотнікі Magura V5 — распрацоўка прыватнай кампаніі, якая доўгі час з меркаванняў бяспекі не зʼяўлялася ў публічнай прасторы. Першы прататып баявога апарату з адзіным каналам сувязі праз Starlink быў створаны летам 2022 года.

Magura V5
База дронаў Magura V5. Скрын відэа RBCUkraine / YouTube

Першая паспяховая атака адбылася ў ноч на 29 кастрычніка 2022 года. Тады быў пашкоджаны флагман Чарнаморскага флоту «Адмірал Макараў». А ў лістападзе 2022 года ўрад Украіны афіцыйна заявіў аб распрацоўцы ўласнага баявога надводнага беспілотніка з далёкасцю дзеяння да 800 км.

Першым, хто зацікавіўся распрацоўкай беспілотных надводных апаратаў прыватнай кампаніі, стала Служба бяспекі Украіны. Але па розных прычынах праект не быў рэалізаваны. Кампанія-распрацоўшчык стала працаваць з Галоўным упраўленнем разведкі Міністэрства абароны Украіны (ГУР МАУ). Тады ж і была прыдумана назва беспілотніка — «Магура», у гонар багіні вайны і перамогі ў славянскай міфалогіі.

Распрацоўшчыкі здолелі ўдасканаліць сістэму сувязі, пазбавіўшыся залежнасці ад Starlink. У сучасных мадэлях амаль усе функцыі, звязаныя з камунікацый і кіраваннем, дублююцца. Калі адзін канал знікае, праца працягваецца праз паралельны.

Першы поспех новай версіі датуецца маем 2023 года. Тады беспілотнікам Magura давялося пераадолець адлегласць 500 кіламетраў, каб паспяхова атакаваць расійскі разведвальны карабель «Іван Хурс» за 140 кіламетраў ад праліву Басфор.

У ліпені мінулага года беспілотнік упершыню быў прадстаўлены на Міжнародным кірмашы абароннай прамысловасці ў Стамбуле.

Magura V5 ствараўся як беспілотнік, які здольны выконваць розныя задачы. Сярод іх — разведка і назіранне. Ён абсталяваны сістэмай аўтапілоту, а відэападсістэма ўключае начное бачанне. У аўтаномным рэжыме апарат можа знаходзіцца да 60 гадзін. Яго крэйсерская хуткасць складае 41 кіламетр на гадзіну, а максімальная — 80 кіламетраў на гадзіну.

Новыя паспяховыя атакі беспілотнікі здзейснілі ў лістападзе 2023 года. Тады яны знішчылі два дэсантныя караблі, якія былі прышвартаваныя на базе ВМС Расіі ў Чарнаморскім. Ну а пачатак 2024 года стаў сапраўдным «зорным часам» для Magura V5. 1 лютага — «Іванавец», 14 лютага — «Цэзар Кунікаў», 5 сакавіка — «Сяргей Котаў».

Як патлумачыў «Украінскай праўдзе» адзін з членаў каманды распрацоўшчыкаў Magura, калі раней галоўнай задачай было проста паразіць ваенны карабель, то цяпер беспілотнікі працуюць у групах колькасцю звыш 5 адзінак. Гэта дазваляе размеркаваць ролі ў групе, вызначыць парадак атакі. Спачатку ўдар наносіцца па рухавіках. Затым — па найбольш уражлівых месцах, якія вызначаюцца ў часе планавання місіі.

Распрацоўшчыкі гавораць аб невялікім кошце беспілотніка, але не называюць канкрэтныя лічбы. Расійскія крыніцы паведамляюць, што комплекс каштуе каля 273 тысяч долараў ЗША.

Па словах спецыялістаў, беспілотнік яшчэ цалкам не раскрыў свае магчымасці. У планах — размяшчэнне на ім сродкаў супрацьпаветранай абароны і, магчыма, іншых сістэм паражэння ўсіх тыпаў цэляў не толькі ў моры, але і на зямлі і ў паветры. Распрацоўшчыкі абяцаюць зрабіць беспілотнік менш заўважным, даўшы яму магчымасць на некаторы час пагружацца ў ваду.

Чытайце яшчэ:

«Пяць траплянняў выпадкова не бываюць». Украінская разведка расказала дэталі знішчэння расійскага карвета «Сяргей Котаў»

ГУР МА Украіны апублікавала відэа атакі на вялікі дэсантны карабель «Цэзар Кунікаў»

Мінабароны Украіны заявіла, што мае магчымасць знішчыць Чарнаморскі флот Расіі

Каментары8

  • Кастусь
    05.03.2024
    У ліпені мінулага года беспілотнік упершыню быў прадстаўлены на Міжнародным кірмашы абароннай прамысловасці ў Стамбуле - а вот это зачем интересно. Что б его кацапы купили, разобрали и научились глушить?

  • Брэст сіла
    05.03.2024
    "Развалили промышленность и сельское хозяйство Украины"
  • Янка
    05.03.2024
    Кастусь,звычайна характэрыстыкі экспартуемай зброі адрозніваюцца ад таго, што ідзе на ўзбраенне арміі арміі-вытворца.

У чатах Калінкавічаў распаўсюджваецца ВІДЭА, якое зафіксавала падзенне беспілотніка1

У чатах Калінкавічаў распаўсюджваецца ВІДЭА, якое зафіксавала падзенне беспілотніка

Усе навіны →
Усе навіны

Упершыню ў гісторыі Мексікі жанчына стала прэзідэнтам2

Паміж Расіяй і Казахстанам разгараецца гандлёвая вайна6

Пачалася масавая вакцынацыя супраць грыпу. Цана пытання?

Школьнікаў у Мазыры навучаюць на аператараў беспілотнікаў для арміі3

Сядзелка ў Мінску скрала золата і грошы з кватэры кліента1

Гэтай ноччу ў Беларусь заляцеў чарговы «шахед»1

У Клецку ледзь не згвалтавалі 12-гадовую школьніцу2

Асуджанай на 20 гадоў палітзняволенай навесілі яшчэ паўтара года2

Унікальны выпадак: вызваленага па амністыі вярнулі ў калонію. Гэтага дамагліся бацькі ахвяры2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У чатах Калінкавічаў распаўсюджваецца ВІДЭА, якое зафіксавала падзенне беспілотніка1

У чатах Калінкавічаў распаўсюджваецца ВІДЭА, якое зафіксавала падзенне беспілотніка

Галоўнае
Усе навіны →