Грамадства88

Што вядома пра сям'ю новага адказнага за эканоміку ў адміністрацыі Лукашэнкі

Аляксандр Лукашэнка сёння прызначыў новага намесніка кіраўніка сваёй адміністрацыяй, адказнага за эканоміку — Аляксандра Ягорава. Пра яго прафесійнае аблічча мы пісалі раней, а «Радыё Свабода» даведалася тое-сёе і пра сям'ю чыноўніка. 

Ад 2013 года Аляксандр Ягораў у шлюбе з Анастасіяй Цынгель (дзявочае прозвішча). На старонцы ў фэйсбуку ў яе напісана, што яна выпускніца Мінскага каледжа прадпрымальніцтва па спецыяльнасці «Банкаўская справа». Ва «ВКонтакте» напісана, што Анастасія таксама скончыла Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт эканомікі.

У пары ёсць сын Данік, які нядаўна пайшоў у школу. Калі меркаваць па сацыяльных сетках Анастасіі Ягоравай, сям’я часта вандруе — ААЭ, Казахстан, Турцыя, Расія. Наведвалі яны пасля 2020 года і Еўрасаюз, у прыватнасці, былі на адпачынку ў Тэнэрыфе. Да 2020 года паездкі ў Еўропу былі часцейшыя — Францыя, Італія, Іспанія.

У шапцы профілю Анастасіі Ягоравай у інстаграме стаіць спасылка на петыцыю супраць хатняга гвалту ў Расіі.

Паводле звестак Belpol, Анастасія Ягорава працавала ў «Белгазпрамбанку». Гэта пацвярджаюць даныя з сацыяльнай сеткі LinkedIn. Яна была ў структуры «Белгазпрамбанка» ад 2007 да 2020 года. Сыходзіла з пасады вядучага эканаміста. Гэта якраз тыя гады, калі банк узначальваў Віктар Бабарыка. Адтуль жонка чыноўніка перайшла на працу ў ІТ-кампанію SoftClub, бізнэс-аналітыкам.

Анастасія — ураджэнка Барысаглебска Варонежскай вобласці Расіі. Мае беларускае грамадзянства.

Бацька Аляксандра Андрэй Ягораў працуе дацэнтам кафедры вышэйшай матэматыкі і матэматычнай фізікі фізічнага факультэта БДУ. Ён родам з Ліды. Што да маці чыноўніка, то яна працавала інжынерам на «Гарызонце».

Каментары8

  • Не буди лиха...
    08.03.2024
    Наконец то и Лука обзавелся яйцеголовым. А бахвалился, думал что минет его чаша сия.)))
  • давдека
    08.03.2024
    38-летний Егоров не представляет угрозы Лукашенко, потому что не может баллотироваться в президенты.)
  • Нярускі
    08.03.2024
    Не ведаю, ці пакінуць мяне і маю сям'ю ў спакоі, калі вы гэта надрукуеце, але і маўчаць шкодна:

    2-га сакавіка ў кватэру суседзяў "матэматыка з Ліды" (матэматык жыве ў 53-й, а размова пра 55-ю) пачалі грукаць кулакамі двое супрацоўнікаў у цывільным:

    -- Где ваш сын?

    -- На работе. А что с ним?

    -- Откройте. Из милиции.

    У выніку мяне пратрымалі на 4-м паверсе Фрунзенскага РУУС да цёмнага. Патрабавалі мабільны тэл сына. Пад канец шматгадзіннай размовы сунулі ў рукі просты кавалак паперы з нумарам кабінета, куды прапанавалі прывесьці за ручку дарослага сына на наступны дзень -- 3-га сакавіка.

    Большую частку часу ў кабінетах, а іх было два, я гаварыў па-беларуску.

    3-га сакавіка я ранкам некаторы час сядзеў адзеўшыся, думаў што ізноў заявяцца па маю душу, бо сыну ўдалося неяк мяне супакоіць і патлумачыць, што ў мяне ў руках не павестка, а просты кавалак паперы. Такім чынам я нікуды не пайшоў і чакаў "гасьцей".

    У першым кабінеце, куды мяне даставілі 2-га сакавіка двое ў цывільным, акрамя гаспадара кабінета, прысутнічалі нач. крымінальнай міліцыі і супрацоўнік, які праводзіў у нас вобшук у сакавіку 23-га года. Тады і я і сын знаходзіліся на Акрэсьціна.

    Абодва -- і нач крымінальнай міліцыі і той яго падначалены, які прыходзіў з вобшукам -- зрабілі выгляд, што мяне ўспомніць не могуць. Не ведаю чаму. Гэта здзівіла.

    Начальнік крымінальнай міліцыі папрасіў нагадаць, калі мы бачыліся, маўляў не прыпамінае. Я нагадаў. Начальнік крымінальнай міліцыі ўзняў крык, што я не хачу працаваць, што ўсе ягоныя намаганьні "дапамагчы людзям" марныя, а выходзячы з кабінета разрадзіўся пафасным спічам:

    -- А если что-то для вас свято, то носите это глубоко в себе, а не выставляйте напоказ.

    Гэта з-за беларускай мовы.

    У другім кабінеце мяне пасадзілі насупраць стула, на якім дэманстратыўна красаваліся дзьве таўсценныя тэчкі: "Наемники", "Террористы".

    Пакуль мой чуллівы і спагадлівы слухач бавіў час, слухаючы мяне, раз пораз наведваліся тыя, хто мяне прывёз. З намёкамі, што пасадзяць сына за распаўсюд наркотыкаў. З рэплікамі кшталту:

    -- Такие как вы [с сыном] СВУ собрать могут!

    -- Ваши соседи еще ножи не покупают?

    Пра гэтае прызначэньне, а размова вядзецца пра сына майго суседа, я даведаўся з НН учора. А вось апошняя з'яўленньне Аляксандра Ягорава ў кватэры бацькоў я памятаю.

    Мама шумна абмяркоўвала сваё з сынам.

    -- А кто ему тут поможет?!

    Сын выходзіць з кватэры. Міма з пятага паверха спускаюся я.

    Мама сыну, убачыўшы мяне:

    -- Вот еще кто ему поможет!!

    Адчуў сябе людаедам, які есць старога матэматыка тры разы на дзень сырым.

    Трэба аддаць належнае, Аляксандр нават прытрымаў мне дзьверы, калі мы выходзілі адзін за адным з пад'езда.

    Справа ў тым, што за ўсё сваё жыццё я не пачуў аніводнага беларускага слова ані ад свайго суседа матэматыка, ані ад каго-небудзь з ягонай сям'і.

    І скончылася гэта тым, што ў адзін цудоўны дзень я сказаў дачцы матэматыка, што не буду з ёю ані вітацца, ані гаварыць па-руску.

    Сын мой ніколі не меў аніякага дачыненьня да распаўсюду наркотыкаў. Некалі, перад паступленьнем на фізічны факультэт БДУ, браў вурокі ў Андрэя Аляксандравіча Ягорава.
    А запалохваюць нас з сынам сярод іншага і наркотыкамі таму, што ў сакавіку 23-га сын трапіў у рукі міліцыіі разам з маёй камерай, дзе было 397 здымкаў надпісаў з прапановай распаўсюду наркотыкаў. Сын узяў маю камеру і на пяты дзень майго знікненьня зняў мой веласіпед, які стаяў на ганку Фрунзенскага РУУС. Сына тады затрымалі за гэты здымак. Такім чынам і мае здымкі апынуліся ў руках супрацоўнікаў міліцыіі.

    Адбылося напярэдадні ўварваньня ў маю кватэру яшчэ два эпізоды: 1)  я выклікаў міліцыю з нагоды забытай у краме "Соседи" карткі на сваё імя, і 2)  я заўважыў слежку за сабою, пасьля таго як купіў у краме "Радиотовары" побач з тымі ж "Соседями" термапасту, якая мне патрэбная была для рамонту блока сілкаваньня ноутбука.

    Абодва эпізоды напрамую звязаныя з тым, што я карыстаюся ў крамах менавіта беларускай мовай.

Хто тая жанчына, якую Марзалюк у эфіры БТ абазваў «шваллю з Гродна», і што яна піша ў чатах? Расказваем пра доктарку Стэфановіч24

Хто тая жанчына, якую Марзалюк у эфіры БТ абазваў «шваллю з Гродна», і што яна піша ў чатах? Расказваем пра доктарку Стэфановіч

Усе навіны →
Усе навіны

«Не чапайце, яны з сям'ёй адпачываць прыйшлі». Мінчанка сустрэла ў аквапарку «Лебядзіны» зграю тараканаў5

У Ганконгу 45 лідараў дэмакратычных пратэстаў 2019 года прысудзілі да турэмных тэрмінаў

Украіна ўпершыню ўдарыла ракетай ATACMS па аб'екце на тэрыторыі Расіі3

Чаму ў «Белавія» мала распродажаў і ці апраўдаў сябе рэйс у Індыю

Пуцін зацвердзіў новую ядзерную дактрыну. У ёй ёсць пункт, звязаны з Беларуссю23

Мікіта Мелказёраў расказаў, як яго «пакусаў» Зянон Пазняк6

У прытулку ў дзяўчыны 80 сабак, але грошай на корм не засталося5

«Нейкая шваль у Гродне». Марзалюк прайшоўся па Бондаравай і яе паплечніках27

У Бабруйску малады мужчына памёр з-за атручвання дымедролам1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто тая жанчына, якую Марзалюк у эфіры БТ абазваў «шваллю з Гродна», і што яна піша ў чатах? Расказваем пра доктарку Стэфановіч24

Хто тая жанчына, якую Марзалюк у эфіры БТ абазваў «шваллю з Гродна», і што яна піша ў чатах? Расказваем пра доктарку Стэфановіч

Галоўнае
Усе навіны →