Меркаванні22

Карбалевіч: Лукашэнка мог аказацца ў сітуацыі «кульгавай качкі»

Чаму Лукашэнка загадзя абвесціў, што ідзе на выбары, разважаў палітычны аглядальнік «Радыё Свабода» Валер Карбалевіч.

Скрыншот відэа

Першая прычына — патрэба абвергнуць папярэднія заявы, што ён будзе адыходзіць ад улады.

Другая — праблемы са здароўем, якія сталі заўважны і яго атачэнню і наменклатуры.

«Людзі, асабліва асяроддзе наменклатуры, пачалі аглядацца па баках: трэба шукаць, магчыма, новага гаспадара. Таму тут Лукашэнка мог аказацца ў сітуацыі, якую ў амерыканскай палітычнай традыцыі называюць «кульгавая качка». Прэзідэнт, які дабывае апошнія месяцы, апошні час свайго кіравання. І для аўтарытарнага лідара гэта сітуацыя вельмі некамфортная сітуацыя, таму што наменклатура можа выйсці з-пад кантролю».

Карбалевіч разважае, што Лукашэнка, магчыма, пажыццёва будзе трымацца за пасаду пасля таго, што зрабіў у 2020-м. Ён асцерагаецца адказнасці і нікому не давярае. Гарантыі ў Канстытуцыі ці абяцанні пераемніка не вельмі надзейныя, што паказала сітуацыя ў Казахстане.

Страх перад выбарамі застаецца і будзе ўплываць на ўсю прэзідэнцкую выбарчую кампанію наступнага года.

Каментары2

  • Ганьба
    03.03.2024
    Ой, ды сказаў, бо дурыбары ў палатку - рэпетыцыя 25-га года. А што ён ”пойдзе„, дык і так ясен красен.
  • бабруйчанін
    03.03.2024
    25 год ??? Аптымісты Сакавік красавік травень 24 перажывіце..чуйка аж свербіць))

Ва Украіне загінула 24-гадовая беларуская добраахвотніца Марыя Зайцава1

Ва Украіне загінула 24-гадовая беларуская добраахвотніца Марыя Зайцава

Усе навіны →
Усе навіны

Падлічылі медыянны заробак. Роўна палова беларусаў атрымлівае на рукі менш за $4544

Трамп прызначыў зорных спецпасланнікаў у Галівудзе. Сярод іх Мэл Гібсан12

Следчыя змаглі знайсці забойцу мытніка, цела якога знайшлі ў Гомелі ў 2002 годзе6

Палітзняволенага Юрася Зянковіча здымалі, падобна, у гатэлі «Еўропа»5

У Грузіі за паўтара года сем грамадзян Беларусі скончылі жыццё самагубствам7

«Толькі не маўчыце!» — крык Мукавозчыка ў пустыні. Бо мастака і літаратара мусіць нешта чапляць10

Беларускі фільм трапіў у конкурс Берлінале. Пра што ён?1

Як цяпер выглядае палітзняволены Юрась Зянковіч. Ён не ў робе, а ў цывільным касцюме17

Памёр кінарэжысёр Дэвід Лінч9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне загінула 24-гадовая беларуская добраахвотніца Марыя Зайцава1

Ва Украіне загінула 24-гадовая беларуская добраахвотніца Марыя Зайцава

Галоўнае
Усе навіны →