Жонка не дала мужу грошы на выпіўку — той спаліў хату, жонка ледзь не згарэла
26 лютага паміж нецвярозым мужчынам і яго жонкай узнік канфлікт з-за грошай на выпіўку. 66-гадовы мужчына патрабаваў даць іх яму, а жонка адмаўляла, «яна была непахісная», піша СК.
Раззлаваны пенсіянер выйшаў у двор і прынёс у хату ёмістасць з палівам. «У парыве эмоцый» ён абліў дыван, які ляжыць у цэнтры пакоя, і падпаліў яго. Той імгненна загарэўся, пачаўся пажар у пакоі.
Жанчына, якая знаходзілася на канапе, паспрабавала пакінуць памяшканне, але на ёй часткова загарэлася адзенне.
Зразумеўшы, што нарабіў, мужчына стаў дапамагаць жонцы выйсці з палаючага дома і патушыў яе адзенне. Таксіст, які праязджаў міма, выклікаў хуткую і МНС.
Ратавальнікі ліквідавалі пажар, а брыгада хуткай дапамогі шпіталізавала пацярпелую ў бальніцу.
Дом, у якім пражывалі пажылыя сужэнцы, належыць іх унуку.
Распачатая крымінальная справа па ч. 2 арт. 218 КК(«Наўмыснае знішчэнне чужой маёмасці, здзейсненае агульнанебяспечным спосабам»).
Каментары