Вазьміце гатовую аснову для піцы з цэльназерневай мукі, надайце больш увагі якасці інгрэдыентаў – і з ліку шкодных гэтая страва пяройдзе ў лік карысных.
Вам спатрэбіцца:
- гатовае цеста для піцы
- 1 кубак рыкоты
- 2 здробненыя зубчыкі часнаку
- 2 чайныя лыжкі аліўкавага алею
- 100-120 г свежага ці замарожанага лісця шпінату
- 3/4 шклянкі цёртага пармезану
- 1/4 шклянкі цёртай мацарэллы
Як гатаваць:
- Разагрэйце духоўку да 230℃. У місцы змяшайце рыкоту і 1/4 шклянкі пармезану. Размяшайце да аднастайнасці.
- У сярэдняй патэльні нагрэйце 1 ч.л. аліўкавага алею, прыпраўце соллю і перцам. Дадайце шпінат і часнок. Гатуйце і памешвайце, пакуль шпінат не звяне. Зліце ваду і адкладзіце ўбок.
- Выкладзеце сумесь рыкоты на цеста для піцы, пакіньце дастаткова месца па краях. Вышмаруйце краі аліўкавым алеем, які застаўся. Зверху пакладзіце падсмажаны шпінат. Шчодра пасыпце шпінат і рыкоту цёртай мацарэлай.
- Запякайце ў духоўцы 12-15 хвілін або пакуль краі не стануць залацістыя, а сыр не расплавіцца. Пачакайце 5 хвілін, перш чым наразаць.
Каментары