У параўнанні са звычайным тварагом сыр рыкота мае больш далікатную, сметанковую структуру — адпаведна, такімі ж атрымаюцца і сырнікі.
Вам спатрэбіцца:
- сыр рыкота — 300 г
- цукар — 2 ст. л.
- яйка — 1 шт.
- ванільны цукар — 1 ч. л.
- соль — шчопаць
- мука — 70 г (можна таксама выкарыстоўваць рысавую муку)
- можна лісцікі мяты, міндальныя пялёсткі для ўпрыгожання. Варэнне або свежыя ягады, смятана для падачы
Як гатаваць:
- Змяшайце рыкоту з яйкам, дадайце цукар, ванільны цукар і соль.
- Дадайце ў цеста прасеяную муку і добра перамяшайце да аднастайнасці. Пакіньце на 5 хвілін.
- Скруціце невялікія шарыкі, сплюсніце іх, абкачайце ў муцэ і абсмажце да залацістага колеру з абодвух бакоў.
- Падавайце сырнікі са смятанай і з варэннем або свежымі ягадамі. Упрыгожце лісцікамі мяты ці міндальнымі пялёсткамі, калі хочаце ператварыць сняданак у маленькае свята.
Каментары