Некаторых людзей, якія раней «заплацілі» за данат, абвінавачваюць у здрадзе дзяржаве — «Байхэлп»
Ініцыятыва «Байхэлп» паведамляе, што да некаторых людзей, якія раней «добраахвотна» пералічылі грошы дзяржаве за свае данаты ў 2020-м годзе, зноў прыходзяць сілавікі.
«Мы атрымліваем паведамленні, што тым, хто данаціў Байполу або рэгулярна й шмат іншым фондам дапамогі, цяпер пагражае не выплата адкупных у стакратным памеры, а адразу справа аб здрадзе рэжыму — гэта да пятнаццаці гадоў у турме. Сёння стала вядома пра які ўжо выпадак, калі данацёру шыюць менавіта такі артыкул», — піша ініцыятыва і
папераджае, што калі чалавек данаціў Байполу — або шмат і рэгулярна іншым фондам дапамогі — адзіным спосабам засцерагчы сябе будзе выезд.
Чытайце таксама:
Музыку гурта «Мінімум Дыстанцыі» асудзілі да 3 гадоў хатняй хіміі, таксама ён «заплаціў» за данаты
У Брэсце айцішніка судзілі за данат палку Каліноўскага, зроблены з беларускай карткі
Каментары