Грамадства

У Брэсце айцішніка судзілі за данат палку Каліноўскага, зроблены з беларускай карткі

Брэсцкі абласны суд 12 і 14 лютага 2024 года разглядаў крымінальную справу супраць 39-гадовага Аляксандра Сысоева. Пракурорам быў Аляксандр Богуш, а судзіла Руслана Сянько, піша «Вясна».

Фота ілюстрацыйнае

Аляксандр Сысоеў родам з Броннай Гары Бярозаўскага раёна, а апошнія гады жыў у Бярозе. Паводле звестак з ужо выдаленага профілю ва «Вконтакте», у 2008 годзе скончыў БДУІР па спецыяльнасці «штучны інтэлект». Да моманту арышту распрацоўваў камп'ютарную гульню. Мужчыну затрымалі 5 ліпеня 2023 года, з тых часоў ён быў пад вартай.

Сысоеву паставілі ў віну тое, што ён праз фэйсбук, выкарыстоўваючы аплатную сістэму PayPal, пералічыў грошы палку Каліноўскага. Перавод на суму 12,91 даляра ЗША быў з беларускай карты.

Дзяржабвінавачанне кваліфікавала гэта як ч. 2 арт. 361-3 КК РБ, «фінансаванне грамадзян Рэспублікі Беларусь для ўдзелу на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні аднаго з супрацьлеглых бакоў, ва ўзброеных канфліктах, ваенных дзеяннях».

Паводле звестак «Берасцейскай вясны», 12 лютага пракурор Богуш запатрабаваў для Сысоева пяць гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Прысуд абвяшчалі 14 лютага. Дакладны прысуд на гэты момант невядомы, аднак у абсалютнай большасці выпадкаў па палітычных справах брэсцкія суддзі прысуджаюць роўна тое, што просяць пракуроры.

Каментары

Дар‘я Лосік выйшла на свабоду па памілаванні16

Дар‘я Лосік выйшла на свабоду па памілаванні

Усе навіны →
Усе навіны

Ілан Маск заявіў, што згубіў сына з-за блакатараў палавога выспявання23

У Францішка Скарыны ў Празе скралі пяро — гэта здарылася не ўпершыню3

Замежнікі пішуць у сацсетках, што збіраюцца ў Беларусь па бязвізе. А іх упрошваюць перадумаць11

Паўла Латушку выклікалі ў польскую пракуратуру2

Расійскі вайсковец, якога нібыта сёння ўзарвалі ў Маскве: Я жывы, сяджу на працы

Спевака — пастаяннага ўдзельніка афіцыйных канцэртаў — будуць судзіць за пратэсты1

Сярэдні заробак у чэрвені вырас на 50 рублёў, але наколькі ён адлюстроўвае рэальную сітуацыю?

Дзікавіцкі: Каманда «Белсата» амаль не мае ніякага ўплыву на сітуацыю3

Стрыжак тлумачыць, чаму супраць перамоваў з лукашэнкаўцамі і якая яго прапанова1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дар‘я Лосік выйшла на свабоду па памілаванні16

Дар‘я Лосік выйшла на свабоду па памілаванні

Галоўнае
Усе навіны →