Завочна збіраюцца судзіць яшчэ дзевяць чалавек, гэтым разам зусім не публічных
Следчы камітэт распачаў спецвытворчасць у дачыненні да дзевяці беларусаў. Іх усіх хочуць завочна судзіць па «народным» 342 артыкуле (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, ці ўдзел у іх).
Сярод абвінавачаных прозвішчы, якія няшмат гавораць нават тым беларусам, якія моцна цікавяцца грамадска-палітычным жыццём:
- Арастовіч Людміла, 22.11.1988 года нараджэння;
- Астроўскі Анатоль, 21.12.1972 года нараджэння;
- Гутар Генадзь, 28.10.1965 года нараджэння;
- Пахомчык Віталь, 22.10.1977 года нараджэння (яму дадаткова інкрымінаваны арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады);
- Пруднікава Вольга, 26.03.1993 года нараджэння;
- Пруднікаў Яўген, 26.08.1988 года нараджэння;
- Пузан Віктар, 25.02.1986 года нараджэння;
- Сталока Ірына, 13.05.1987 года нараджэння;
- Цярлюк Аляксандр, 07.06.1981 года нараджэння.
Усім абвінавачаным прапануецца з'явіцца ва Упраўленне Следчага камітэта па горадзе Мінску (вул. Сапёраў, 7).
Каментары
Хотя уж давно
Нахожусь заграницей я.