Эканоміка22

«Аб закрыцці гаворка не ідзе». Заснавальнік «Вострава чысціні і смаку» пракаментаваў праблемы бізнэсу

У верасні 2022 года з’явілася інфармацыя пра затрыманне гендырэктара «Вострава чысціні» Віктара Рамука. Праз год яго бізнэс быў на мяжы банкруцтва: крыніцы «Нашай Ніва» сцвярджалі, што вялізны выкуп за выхад уласніка з СІЗА і праблемная бізнэс-мадэль пагражаюць кампаніі закрыццём. Цяпер Рамук пракаментаваў выданню «Пра бізнэс» стан сваёй кампаніі.

Віктар Рамук. Фота: «Пра бізнэс»

Рамук сказаў, што цяперашняе закрыццё крам па ўсёй краіне — «не назаўжды», гэта «аптымізацыя сеткі пад цяперашнія фінансавыя ўмовы». Паводле яго, многія пастаўшчыкі праз няпэўнасць сітуацыі змянілі форму аплаты: перавялі «Востраў чысціні» на перадаплату.

Адпаведна, кампанія прыняла рашэнне захаваць прысутнасць ва ўсіх гарадах, але тыя абʼекты, «якія стаялі побач адзін з адным, часова закрыць».

Што тычыцца напаўнення паліц таварамі, то Рамук запэўнівае — на працягу лютага-сакавіка сітуацыя выправіцца.

«Так, былі цяжкасці, мы не змаглі з вытворцамі своечасова запланаваць пастаўкі тавараў, але ўвесь час знаходзімся з імі ў цесным кантакце, каб аднавіць ранейшыя абʼёмы паставак і наяўнасць на паліцах», — кажа ён.

Кампанія, у якой і сетка аптэк, і сетка крам «Тры ласі», і крамы для жывёл, цяпер будзе спецыялізавацца толькі на «Востраве чысціні і смаку».

«Што тычыцца іншых бізнэсаў, хутчэй за ўсё, мы будзем перадаваць іх профільным партнёрам. У тым ліку тым, хто займаецца фармацэўтычным бізнэсам, каб «Астравы чысціні і смаку» сталі больш фінансава ўстойлівымі, і нішто не перашкаджала іх паспяховаму функцыянаванню», — гаворыць Рамук.

Сваю вытворчасць у Іўеўскім раёне (выраб туалетнай паперы, бытавой хіміі), дзе працуе 170 чалавек, ён абяцае захаваць і развіваць.

Дастаўка сеткі, якая прыпынялася, працуе ўжо ў Мінску, паэтапна хочуць вярнуць яе для ўсёй краіны.

«У нас вялікая кампанія, якая крыху зменшыла тэмп. Усе часткі кампаніі працуюць нармальна, рэнтабельна. Адзіная цяжкасць, з якой сутыкаемся, — гэта асцярогі пастаўшчыкоў з-за сітуацыі, якая склалася», — кажа Рамук.

Цяпер, распавядае ён, кампанія абмяркоўвае фінансавыя пытанні і дамаўляецца аб рэструктурызацыі доўгу: «паступова размяркоўваем яго на паўгода ці на 9 месяцаў».

«Пакуль фінансавы разрыў не ліквідуем, вядома, ідэальнай сітуацыі не дабʼемся, і гэта наша першачарговая задача. Яшчэ раз паўтаруся. Аб закрыцці гаворка не ідзе. У мяне пытаюцца: «Вы наогул зачыняцца думаеце?» А я думаю, што значыць зачыняцца? Гэта немагчыма. Мы бізнэс стваралі 15 гадоў, нават больш, гэта цэлая сетка. Я ўжо не кажу аб вытворчасці, аптовым нашым бізнэсе. Мы ўпэўнена адчуваем сябе на рынку, зараз выправім сітуацыю — і ўсё будзе добра», — гаворыць ён. 

На пытанне, адкуль узніклі такія сурʼёзныя праблемы, Рамук панаракаў на свае пралікі.

«У 2021 годзе была зроблена купля неліквіднага актыву, а менавіта аптэчнай сеткі, які пасля не даў жаданага эканамічнага эфекту і пагоршыў фінансавы стан па бізнесе ў цэлым. Гэта выклікала занепакоенасць у банкаўскага сектару і прычынілася датэрміновага спагнання банкаўскіх прадуктаў у шэрагу банкаў. Спрацаваў прынцып даміно і склалася бягучая сітуацыя на сённяшні дзень.

Кампанія прыняла пэўныя меры па ўрэгуляванні гэтага пытання і знайшла вырашэнне гэтай праблемы», — сказаў ён.

Каментары2

  • даведка
    20.02.2024
    После появлении информации об аналогичных проблемах у «АЛМИ» с февраля полностью прекратились поставки молочной продукции от земляков из брестского региона «Ляховичок» и «Брестское мороженое» (Остромечево).
  • Былы партнёр
    20.02.2024
    Распранулі цябе, вельмі моцна распранулі, добра, што майткі ды шкарпэткі пакінулі. Зразумела, апранешся, але праз якія пакуты. Покуль гэтыя людажэры ва ўладзе, не забудуцца на цябе, шчэ не раз будзеш па вайсковых частках мусаўскіх паперу для срак дасылаць, як дапамога ад "патрыёта" - выцірайце, браты.

Метэаролагі патлумачылі, чаму дым над нашымі галовамі не развейваецца

Метэаролагі патлумачылі, чаму дым над нашымі галовамі не развейваецца

Усе навіны →
Усе навіны

На Венецыянскім кінафестывалі скандал з-за фільма пра расійскую армію ва Украіне. У чым прычына?17

Чалы: Чым даўжэй Лукашэнка марудзіць з выбарамі, тым больш аргументаў, каб яму не ісці16

Якое надвор'е будзе гэтай восенню?1

У Баранавічах затрымалі двух былых вайскоўцаў, якія звольніліся ў 2020-м

Джордж Марцін раскрытыкаваў другі сезон «Дома Цмока». Яго абурыла адна дэталь1

У Мінску адкрыўся «Восеньскі салон» ФОТЫ2

У ЗША аднагадовы хлопчык асвоіў горны ровар ВІДЭА2

Кірыла Буданаў: Telegram нясе рэальную пагрозу нацыянальнай бяспецы Украіны24

У Брэсце неабыякавыя людзі выратавалі са смяротнай пасткі маленькіх кацянятаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Метэаролагі патлумачылі, чаму дым над нашымі галовамі не развейваецца

Метэаролагі патлумачылі, чаму дым над нашымі галовамі не развейваецца

Галоўнае
Усе навіны →