Грамадства66

У Гомелі пачаўся суд над кампаніяй сяброў, якую назвалі «спячай ячэйкай». Яны стварылі чат у падтрымку Украіны

У Гомельскім абласным судзе 6 лютага пачаўся судовы працэс над трыма гамельчукамі, якіх абвінавачваюць адразу па некалькіх «палітычных» артыкулах: «Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» (часткі 1 і 2 артыкула 361 КК), «Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім» (арт. 361 ч. 1), а таксама абразу Лукашэнкі (арт. 368 ч. 1), піша «Флагшток». 

Дзмітрый Папкоў, Ігар Чарнавусаў, Уладзімір Каменаў. Фота: сацсеткі

Працэс праходзіць у закрытым рэжыме, таму сутнасць абвінавачання невядомая. Згодна з раскладам суда, справу разглядае суддзя Алег Харошка. 

Абвінавачаныя — Зміцер Папкоў, Ігар Чарнавусаў, Уладзімір Каменаў — ужо амаль год знаходзяцца ў зняволенні: столькі доўжылася следства. Іх і яшчэ аднаго гамельчука жорстка затрымалі ў сакавіку 2023 года. Тады сілавікі зрабілі справаздачу аб раскрыцці «злачыннай групы», якая збіралася ў гаражным кааператыве, якую назвалі «спячай ячэйкай экстрэмістаў». 

На міліцэйскім відэа было паказана, як група сілавікоў у поўным абмундзіраванні ўваходзіць у будынак і кладзе тварам у падлогу аднаго з мужчын. У доказ іх «віны» паказалі бел-чырвона-белы сцяг, намаляваны на сцяне гаража, нанесены фарбай на цэглу герб «Пагоня» і партрэт Чэ Гевары. 

Сяброў прымусілі запісаць відэа і сказаць аб тым, што яны стварылі чат, дзе перапісваліся паміж сабой, а пасля ўварвання РФ ва Украіну нібыта некалькі разоў у перапісках абразілі Лукашэнку, таксама пісалі «няправільныя» каментары.

Так затрымлівалі хлопцаў

Яшчэ адно абвінавачанне — хлопцы «мелі знешнія сувязі» з беларускімі добраахвотнікамі, якія ваююць за Украіну. Судзячы па ўсім, менавіта гэта стала падставай для ўзбуджэння крымінальнай справы па артыкуле «Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці». 

Судзяць траіх хлопцаў, лёс чацвёртага невядомы. Усе яны родам з Гомеля і, зыходзячы з пастоў у сацсетках, даўно сябравалі, разам удзельнічалі ў міжнароднай гульні ў Beer Pong у Гомелі. Цяпер ім пагражае шматгадовае зняволенне.

Каментары6

  • Вока
    06.02.2024
    Чацвёрты іх і здаў
  • За зорачку
    06.02.2024
    Пасля Другой сусветнай вайны садзілі за мову і сцяг, цяпер за чат! Што толькі не прыдумаюць, каб кар'еру зрабіць...
  • EMIL
    06.02.2024
    Половина белАрусов - это спящая ячейка.
    Нужен момент, когда будильник зазвонит!
    Ещё лучше - колокол!

Што паслухаць па гісторыі Беларусі? Сабралі найлепшыя падкасты11

Што паслухаць па гісторыі Беларусі? Сабралі найлепшыя падкасты

Усе навіны →
Усе навіны

У Ашмянскім раёне мужчына лінуў бензінам у печку, каб лепш гарэла1

ФІФА «аддала» Крым Расіі падчас лёсавання кваліфікацыі ЧС-20261

Дачцэ Сяргея Далідовіча дазволілі выступаць на Кубку свету па біятлоне за каманду ўцекачоў з Беларусі

Парламент Грузіі прыняў закон аб забароне масак на пратэстах1

У футбольным сімулятары ад Раналду ёсць беларуская мова4

«Бедненька, але чысценька. А народ знешне не адрозніць ад нас». Расійскі чыноўнік з'ездзіў у Гомель і засумняваўся ў Маскве6

Вызначыліся супернікі зборнай Беларусі ў адборачным турніры да ЧС-20263

Латушка — камандзе Бабарыкі: Большасць выступае за тое, каб працягваць ціск31

У Мінпрацы расказалі, як зрабіць сабе 3 студзеня выходным днём

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што паслухаць па гісторыі Беларусі? Сабралі найлепшыя падкасты11

Што паслухаць па гісторыі Беларусі? Сабралі найлепшыя падкасты

Галоўнае
Усе навіны →