Свет2020

Дэпартамент дзяржаўнай бяспекі Літвы патлумачыў, якіх беларусаў лічыць пагрозай для краіны

Дэпартамент дзяржаўнай бяспекі (ДДБ) Літвы адмовіўся каментаваць, якім чынам былы маёр беларускай міліцыі Аляксандр Маціевіч атрымаў часовы дазвол на жыхарства ў Літве, аднак папярэдзіў, што рэзкае павелічэнне плыні імігрантаў з Беларусі стварае гэтай краіне дадатковыя пагрозы і рызыкі, паведамляе LRT.

Фота Офіса Святланы Ціханоўскай

«Дэпартамент дзяржаўнай бяспекі не каментуе асобныя выпадкі, але адзначае, што неаднаразова папярэджваў пра рызыкі і пагрозы, звязаныя з рэзкім павелічэннем плыні эмігрантаў з Беларусі», — гаворыцца ў каментарыі ДДБ.

Як адзначае ведамства, не выключана, што некаторыя з тых, хто падае даныя дзяржаўным установам, спрабуюць схаваць інфармацыю пра сваю службу або працоўныя адносіны.

«Паводле звестак ДДБ, большасць мігрантаў з Беларусі — эканамічныя мігранты, і толькі частка беларусаў, якія жывуць у Літве, удзельнічае ў розных апазіцыйных мерапрыемствах. Гэта адкрывае перад беларускімі спецслужбамі магчымасці для пашырэння сваёй дзейнасці і выкарыстання лаяльных рэжыму асоб супраць інтарэсаў Літвы», — гаворыцца ў каментары.

Дэпартамент паведаміў, што ў мінулым годзе ён правёў у агульным ліку 121 577 ацэнак пагроз, якія паходзяць ад іншаземцаў, а ў дачыненні да 1415 чалавек падаў у Дэпартамент міграцыі заключэнні аб тым, што іх знаходжанне ў Літве ўяўляе пагрозу бяспецы дзяржавы. Каля 80% гэтых асобаў з'яўляюцца грамадзянамі Беларусі, і большасць з іх, маўляў, звязаныя з рэжымам Аляксандра Лукашэнкі.

Сувязі з рэжымам вызначаюцца на фармальнай аснове:

«Сярод тых беларусаў, пражыванне якіх у Літве ўяўляе пагрозу бяспецы, каля 60% працавалі ў сістэме ўнутраных спраў або дзяржаўных установах, каля 30% служылі ва Узброеных сілах, да 10% працавалі ў вайсковай прамысловасці або на іншых стратэгічных аб'ектах», — заявілі ў ДДБ.

Як сцвярджае Дэпартамент, высновы пра пагрозу, якую ўяўляюць замежныя грамадзяне для бяспекі дзяржавы, робяцца нібыта з улікам наяўнай разведвальнай інфармацыі і іншых даных.

Каментары20

  • Пудж
    02.02.2024
    Сярод тых беларусаў, пражыванне якіх у Літве ўяўляе пагрозу бяспецы, каля 60% працавалі ў сістэме ўнутраных спраў або дзяржаўных установах, каля 30% служылі ва Узброеных сілах



    https://d3kcf2pe5t7rrb.cloudfront.net/335437
    Ну то бок усе мыжчыны, якія служылі, і агулам усе людзі, якія працавалі ў дзяржаўных установах. Нагадаю -- гэта школы, садочкі, шпіталі, універсітэты, чыгунка і г.д.
    Немагчыма ў краіне, дзе ўсё прыватнае, пачынаючы ад ІП і да буйных бізнэсаў заўсёды душылася, не папрацаваць у дзяржаўнай установе.

    А карацей летувісы літаральна проста баяцца беларусаў, мы для іх невядомы зьвер, бо ў падручніках аб нас жа не напісана. Кагнетыўны дысананс у людзей. Ну было нейкае быдла, якое кунігасы парабацілі, белая пляма на мапе, а тут бац, і зьявіліся зноў, да яшчэ гавораць, што Вітаўтаса не існавала і Вільнюс штучная назва. А яшчэ, што не Віціс, а Пагоня, і не Аўшрос вартай, а Вострая брама. Сапраўды пагроза нацыянальнай бяспецы
  • не такі як ёсць
    02.02.2024
    Яны насамрэч такія тупыя?
  • Ганьба
    02.02.2024
    Ну проста Штырліцы. Атрымалі дадатковае фінансаванне і вызначылі пагрозы на аснове анкетаў, якія запоўнілі самі людзі. Маўляў, служыў = пагроза. Высокі ўзровень, філігранная праца! Пажадаем посьпехаў літоўскай контрвыведцы ў паімцы расейскіх і лукашысцкіх шпіёнаў, за якімі, як вядома, цягнуцца парашуты, а з кішэняў тырчаць бутэлькі гарэлкі.

Аляксандр Лукашэнка пацалаваў ордэн, уручаны яму Пуціным25

Аляксандр Лукашэнка пацалаваў ордэн, уручаны яму Пуціным

Усе навіны →
Усе навіны

МНС папярэдзіў пра туман

Журналіст: Трамп, пакінуўшы Белы дом, размаўляў некалькі разоў з Пуціным5

Былы ўдзельнік ад Беларусі на дзіцячым «Еўрабачанні» адкрыў у Канадзе танцавальную студыю6

Мінскае «Дынама» адмовілася ад падтрымкі фанатаў на гасцявых матчах Лігі канферэнцый у Польшчы і Фінляндыі3

Пад Пінскам наклалі арышт на бацькоўскую хату кіраўніка «Белсата»5

Расійскія войскі ўвайшлі ў Тарэцк на Данбасе6

На ЗША ідзе звышмагутны ўраган самай апошняй катэгорыі. З-за яго могуць увесці новую класіфікацыю3

Памёр Аляксей Тамілаў

У Луганскай вобласці загінуў яшчэ адзін беларус, які ваяваў за Расію10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка пацалаваў ордэн, уручаны яму Пуціным25

Аляксандр Лукашэнка пацалаваў ордэн, уручаны яму Пуціным

Галоўнае
Усе навіны →