Грамадства99

Маёр міліцыі, які ўдзельнічаў у рэпрэсіях у 2020 годзе, больш за год жыў і працаваў у Літве. Яго выкрыла дыяспара

Былы лідскі міліцыянт Аляксандр Маціевіч, які ў 2020 годзе ўдзельнічаў у рэпрэсіях супраць пратэстоўцаў, каля 1,5 года жыў у Літве і займаўся ўстаноўкай вокнаў. Зараз яны з жонкай «спешна пакінулі Літву», паведаміў «Белпол».

Абʼяднанне былых сілавікоў «Белпол» атрымала ад беларускай дыяспары інфармацыю, што ў Літве пражывае былы лідскі міліцыянт — 33-гадовы Аляксандр Маціевіч. У краіне ЕС ён знаходзіцца разам з жонкаю, працуе ўстаноўшчыкам вокнаў.

«Белпол» высветліў, што з 2010 года Маціевіч быў супрацоўнікам органаў МУС. Апошняя яго пасада — старшы інспектар ІСН Лідскага РАУС, званне — маёр міліцыі.

У 2020-ым годзе Маціевіч удзельнічаў у рэпрэсіях супраць мірных грамадзян і нават праходзіў «пацярпелым» па крымінальнай справе, звязанай з пратэстамі.

Паводле гэтай крымінальнай справы, як пішуць белполаўцы, «відавочна сфальсіфікаванай лукашыстамі», дзяўчына ў скверы каля Лідскага фарнага касцёла, спрабуючы не дапусціць затрымання пратэстоўцаў, нібыта збіла двух афіцэраў Лідскага РАУС, у тым ліку Маціевіча. Яна, паводле справы,

«наўмысна схапіла Маціевіча за форменную куртку, пацягнула на сябе, у выніку чаго сарвала накладны пагон, тым самым парушыла цялесную недатыкальнасць супрацоўніка АУС, прычыніўшы пры гэтым Маціевічу А.А. фізічны боль і пакуты». 

Праваабарончым цэнтрам «Вясна» дзяўчына прызнаная палітычнай зняволенай.

«Я яму паверыў і наняў яго»

Як піша LRT, Маціевіч прыехаў у Літву каля паўтара года таму, атрымаў від на жыхарства і працу. Былы маёр міліцыі ўладкаваўся мантажнікам вокнаў у віленскую фірму Europos saugumo garantas.

Працадаўца Маціевіча пацвердзіў выданню LRT, што ў яго працуе былы міліцыянт, але той запэўніваў, што не ўдзельнічаў у рэпрэсіях.

«Я выдатна ведаю, што адбылося ў Беларусі ў 2020 годзе, у мяне там сваякі. Я ведаў, што ён міліцыянт. Таму я некалькі разоў пытаўся, ці ўдзельнічаў ён у тых рэпрэсіях. Ён запэўніў мяне, што не датычны да таго, я яму паверыў і наняў яго, бо іншай інфармацыі ў мяне не было. Я яму сказаў: добра, працуй», — сказаў LRT працадаўца Маціевіча Юрыюс Радзюнас.

Ён кажа, калі інфармацыя, што Маціевіч збіваў пратэстоўцаў, пацвердзіцца, то ён яго звольніць.

«Я б з ім нават не размаўляў, калі б ведаў», — сказаў бізнэсовец.

Працадаўца сам навучыў былога міліцыянта новай прафесіі. «Нармальны працаўнік. Вучыцца і працуе. Рабочых рук заўсёды не хапае», — растлумачыў Радзюнас.

Праўда, пару тыдняў таму Маціевіч папрасіўся ў адпачынак. «Ён кажа, што хоча шукаць іншую працу, таму і папрасіўся ў адпачынак», — дадаў працадаўца.

Дазвол на працу ў Літве беларус атрымаў яшчэ да ўзмацнення іміграцыйных правілаў.

Пакуль незразумела, як былы маёр міліцыі прайшоў праз фільтр літоўскіх спецслужбаў.

У Дэпартаменце міграцыі LRT пацвердзілі, што інфармацыя пра гэты выпадак вядомая, і вядзецца расследаванне. 

«Буду надалей ездзіць у Літву»

LRT звязалася і з самім Маціевічам. Ён сказаў, што калі яго дэпартуюць, то не будзе абскарджваць рашэнне. Гаварыць пра сваё мінулае ён не хацеў.

«Яны могуць мяне дэпартаваць, гэта іх права. Я вам скажу, што інфармацыя ў кожнага свая. Калі ў іх ёсць такая інфармацыя, яны яе выкарыстоўваюць. Магу толькі сказаць, што гэтую інфармацыю пра сваё мінулае я нікому, у тым ліку журналістам, не буду паведамляць. І я буду надалей ездзіць у Літву, бо мяне не дэпартавалі. І калі гэта адбудзецца, я не буду абскарджваць рашэнне, кожны мае сваё права», — сказаў былы маёр міліцыі. 

Маціевіч з’ехаў у Беларусь

Учора «Белпол» паведаміў, што ўся наяўная інфармацыя пра лідскага міліцыянта была перададзена дзяржаўным органам Літоўскай Рэспублікі.

«Пасля нашай публікацыі Маціевіч разам з жонкай спешна пакінуў Літву і вярнуўся ў Беларусь», — дадаў «Белпол».

Каментары9

  • EMIL
    01.02.2024
    Вот откуда у карателей такая уверенность в себе!?
    "Я буду и дальше ездить, а если запретят - буду обжаловать"...
  • Чаркашкварка
    01.02.2024
    Лукашысцкiм забойцам трэба не у эуропах жыць i працаваць, у беларусiях, а лепей гiнуць запуцiна на расейскай вайне. А кантроль на уезд у ЕС трэба узмацнiць, калi патрэбна то i у заднiцу лезцi дагдядаць, каб нi адна лукашваль не прабралася у нармальнае жыцце.
  • Андрусь
    01.02.2024
    А можа БелПолу трэба было без шуму і пылу спачатку звярнуцца ў паліцыю Літвы, каб яго арыштавалі, потым зрабіць заяву ад імя тых, каго ён катаваў, і правесці суд паводле ўніверсальнае юрысдыкцыі? Бо нейкіх 90-гадовых дзядоў, якія на вышках у Асвенцыме стаялі ў 1940-я, арыштоўваюць і судзяць, а тут жывы малады і здаровы кат новага пакалення - "спешна пакінуў Літву і з'ехаў у Беларусь". 

Дзмітрыеў просіць вярнуць паслоў у Мінск. «Санкцыі б’юць па людзях, а не па ўладзе»5

Дзмітрыеў просіць вярнуць паслоў у Мінск. «Санкцыі б’юць па людзях, а не па ўладзе»

Усе навіны →
Усе навіны

Адбыўся новы выбух на нафтабазе ў Феадосіі, якая гарыць чацвёрты дзень4

Сталі вядомыя пераможцы штогадовай прэміі за найлепшыя ФОТЫ дзікай прыроды1

Ужо амаль палова расіян заявіла, што вайна прынесла Расіі больш шкоды, чым карысці9

У ЗША бушуе ўраган «Мілтан» ВІДЭА5

Па ўсёй Беларусі проста цяпер назіраюць паўночнае ззянне ФОТЫ

«Стратэгія абмену целаў на тэрыторыю». У Пентагоне ацанілі расійскія страты апошняга месяца3

«Паколькі Расійская імперыя ёсць пустка, залітая гаўном, то мы можам толькі з гэтай пусткі вырывацца»19

Пасля ўчорашняй публікацыі «НН» з «Сяргеем» і «Алексам» адбыліся метамарфозы15

Для пахудзення мужчынам і жанчынам патрэбныя розныя прадукты на сняданак5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзмітрыеў просіць вярнуць паслоў у Мінск. «Санкцыі б’юць па людзях, а не па ўладзе»5

Дзмітрыеў просіць вярнуць паслоў у Мінск. «Санкцыі б’юць па людзях, а не па ўладзе»

Галоўнае
Усе навіны →