Грамадства66

У Познані судзяць беларуса, яму пагражае 7,5 года турмы 

У судзе Познані праходзіць працэс па справе 35-гадовага беларуса Аляксандра, якога абвінавачваюць у здзяйсненні ДТЗ са смяротным вынікам і кіраванні аўтамабілем у стане ап'янення. 31 студзеня абвінавачванне запытала для яго 7,5 гадоў пазбаўлення волі і пажыццёвае пазбаўленне правоў. Прысуд будзе абвешчаны 9 лютага, паведамляе Reform.by.

Фота: gloswielkopolski.pl

ДТЗ адбылося 9 лютага 2023 года. Кіроўца Uber збіў 26-гадовую веласіпедыстку, якая пераязджала праезную частку па велапераездзе. Кіроўца спрабаваў аказаць пацярпелай дапамогу, але дзяўчына памерла на месцы здарэння.

Следства ўстанавіла, што кіроўца перавысіў хуткасць (67 км/г замест дазволеных 50 км/г). Таксама было ўстаноўлена, што кіроўца знаходзіўся пад уплывам наркатычных рэчываў у канцэнтрацыі, эквівалентнай 0,5 праміле.

Аляксандр на судзе сцвярджаў, што ў той дзень не курыў марыхуану, але ўжываў яе за некалькі дзён да аварыі. Абвінавачаны таксама заявіў, што аўтамабіль быў часткова няспраўны. 

Каментары6

  • Правдоруб
    01.02.2024
    Депортация в сАсут долбоящера!
  • БМВіст
    01.02.2024
    Перавышэнне хуткасці ўмоўнае. Для Мінска гэта дазволеная хуткасць, за якую не даюць штраф. Ды і ў Польшчы амаль ніхто 50 не едзе. Я еду 55, а палякі ўсе хутчэй. Трава таксама ўмоўнае парушэнне. Ды і веласіпедысты лётаюць як дурні. Проста непрыемны збег абставін. Зразумець і прабачыць!
  • Litvin
    01.02.2024
    [Рэд. выдалена]

На Альманскіх балотах буйны пажар: гараць 50 гектараў лесу і балот, задзейнічалі авіяцыю1

На Альманскіх балотах буйны пажар: гараць 50 гектараў лесу і балот, задзейнічалі авіяцыю

Усе навіны →
Усе навіны

«Людзі выйшлі ў двор пагрэць ваду ў кацялку, а расійскі снайпер прастрэліў посуд, каб паздзекавацца». Беларускі паэт пра жыццё ў Бучы4

Беларус даслаў у шэраг райвыканкамаў просьбы памяняць мову вулічных шыльдаў. Што яму адказалі10

«Нічога там новага няма» — Вальфовіч аб прарыве ўкраінцаў у Курскую вобласць5

«Самае галоўнае цяпер — забяспечваць суб’ектнасць Беларусі». Франак Вячорка расказаў, ці ёсць стратэгія ў дэмсілаў і на што ўплывае Ціханоўская23

Метэаролагі патлумачылі, чаму дым над нашымі галовамі не развейваецца

Такарчук: Можа, за Ягорава прагаласаваць, які будзе Лукашэнку ногі цалаваць? Языкі паадрываць бы гэтым галасунам64

Гузы, хмеры і брудныя хмеры: кніга пра беларускіх дыназаўраў

Як хутка праверыць, ці ёсць вы ў базе дармаедаў12

Былы міністр абароны Вялікабрытаніі прапанаваў выставіць ультыматум Пуціну3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На Альманскіх балотах буйны пажар: гараць 50 гектараў лесу і балот, задзейнічалі авіяцыю1

На Альманскіх балотах буйны пажар: гараць 50 гектараў лесу і балот, задзейнічалі авіяцыю

Галоўнае
Усе навіны →