Грамадства2020

Да Палка Каліноўскага далучыўся былы вязень Станіслаў Ганчароў «Тэрор-машына»

Фота былога байца батальёна «Азоў» Станіслава Ганчарова з пазыўным «Тэрор-машына» з'явілася ў сацсетках Палка Каліноўскага. Ён зняты з камандзірам вайсковага фармавання Дзянісам «Кітом» Прохаравым. 

«7 год ён правёў у вязніцах рэжыму Лукашэнкі і нарэшце атрымаў шанец на помсту», — каментуецца гэта фота ў тэлеграм-канале Палка Каліноўскага.

Тады 20-гадовы жыхар Віцебска Станіслаў Ганчароў, які ваяваў ва Украіне на баку АТА і быў вядомы па мянушцы Тэрор-машына, у сакавіку 2017 года быў асуджаны Віцебскім абласным да 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Разам з ім па справе праходзілі яшчэ сямёра хлопцаў ва ўзросце ад 18 да 22 гадоў. Іх суд прысудзіў да розных тэрмінаў — ад 1 года абмежавання волі да 6 гадоў пазбаўлення волі.

Паводле версіі сілавікоў, пачынаючы з 2012 года Ганчароў нібыта з'яўляўся нефармальным лідарам каляфутбольных груповак, заклікаў сваіх аднадумцаў да знявагі і збіцця людзей неславянскай знешнасці і падаваў у гэтым прыклад. Збіванням і здзекам падвяргаліся таксама падлеткі-беларусы.

На волю Станіслаў Ганчароў, цалкам адбыўшы тэрмін, выйшаў у сярэдзіне 2023 года. Пасля таго яго яшчэ раз затрымлівалі.

Каментары20

  • Пеця
    31.01.2024
    Ну дык гэта ж i патрэбна лукашэнкам i яго агентам пазнякам. Каб нашы помсцiлi "там", а не дай анiяк божа тут. Каб там iх i перамалолi ўсiх.
  • Меркаванне
    01.02.2024
    Яго лепш у батальён Тэрор уладкаваць, а не ў ПКК.
  • Анка
    01.02.2024
    Пеця, а ты дзе?

Паўлу Дураву выставілі абвінавачванне ў 12 злачынствах15

Паўлу Дураву выставілі абвінавачванне ў 12 злачынствах

Усе навіны →
Усе навіны

«Гэты трэк зразумеюць толькі беларусы». Дыджэй ператварыў усім знаёмую мелодыю з прагнозу надвор’я ў тэхна11

Ці можна піць безалкагольнае піва штодзень і колькі8

Спецыялісты расказалі, чым карысны рапсавы алей5

Аўтобусы з Варшавы ў Мінск спазняюцца з выездам на 13 гадзін

Навукоўцы патлумачылі, чаму каты і кошкі не пераносяць зачыненыя дзверы

Жыхары Нігерыі і ПАР зладзілі самы сапраўдны здзек з таксістаў эстонскай кампаніі10

Google адкрыў скрыню Пандоры. Рэвалюцыйны інструмент стварае фэйкавую рэальнасць у адзін клік9

Дураву прадоўжылі тэрмін утрымання пад вартай у Францыі

Жыгар расказаў, як ахоўваў Лукашэнку9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Паўлу Дураву выставілі абвінавачванне ў 12 злачынствах15

Паўлу Дураву выставілі абвінавачванне ў 12 злачынствах

Галоўнае
Усе навіны →