Гісторыя11

Ужо ў 1869 годзе пад Баранавічамі гулялі ў «хакей». Невядомая гісторыя і неверагодныя факты

Адзін падарожнік выпадкова апісаў беларускую народную гульню «Качалкі». Гэта было за 6 гадоў да таго, як прайшоў першы афіцыйны матч па хакеі ў Канадзе, піша Bar24.by.

Матч 1875 года ў Манрэалі (Канада)

Гартаючы старыя выданні, можна знайсці шмат неверагодных фактаў. Магчыма, сучасны хакей мае старажытныя беларускія карані. У часопісе «Kłosy» (№ 236 за 1870 год) была змешчана нататка Эдварда Хлапінскага з цыклу «Карткі з дарожнай папкі». Хлапінскі напрыканцы 1869 года падарожнічаў па Заходняй Беларусі, друкуючы тое, што бачыў, у гэтым выданні. Гэтым разам ён накіроўваўся ў Нясвіж.

Як піша Хлапінскі, у Баранавіцкім рэгіёне ён начаваў у Туганавічах і Паланэчцы. Пасля даехаў да Ішкалдзі, «закладзенай як двор цяпер вялікага пасялення сялян і пануючага над бярозавым шэрагам аднаго з самых старых касцёлаў у гэтым краі».

Гульня, падобная да хакея

«За Ішкалдзю, сярод раўнін даволі манатонных, праязджаю вёрст з 10 і за схілам лёгкага ўзгорка заязджаю да Лысіцы. Яна складаецца з сялянскай вёскі і шляхецкага засценка.

Праязджаючы гэтую вёску, спыніліся на нейкі час, каб даць каням адпачынак. На пляцоўцы каля карчмы адбывалася ў гэты святочны дзень дзіўная народная гульня пад назвай «Качалкі» альбо «Кружок».

Вясковая моладзь, падзеленая на дзве групы, стаяла насупраць за 40 сажняў адзін ад аднаго. Кожны хлопец быў узброены доўгай, на пару локцяў, палкай.

Пасля пастраення ў роўную лінію адна з груп пачала піхаць кіямі кінутую перад ёй шайбу. Шайба была тры цалі шырынёй і цалю вышынёй. Сам кружок быў драўляны.

Другая каманда ўвесь час адбівала сваімі кіямі шайбу ў іншы бок. Адбіванне тое адбывалася ў розных напрамках, падобна, як стрэлы з гармат. Гэта значыцца гарызантальна, рыкашэтам, з падлётам у вышыню — у залежнасці ад удару. Адбітая такім чынам шайба ўздымалася ў паветра, часта наносячы забойчыя ўдары па розных часцях цела, калі толькі яе не паспявалі адбіць, і тады яна ляцела далей».

Скан цытаты з часопіса

Як бачна, беларуская народная забава «Качалкі» вельмі нагадвае сучасны хакей. Хіба што няма брамкі. Але і ў Канадзе яна з’явілася толькі ў 1875 годзе. Магчыма, такая інфармацыя зацікавіць беларускіх гісторыкаў, што вывучаюць нацыянальны спорт. Як бачна з нататкі, у хакей маглі гуляць і нашыя прапрадзеды.

Хто і калі пачаў гуляць у хакей

Шмат у якіх краінах Еўропы згадваюцца народныя гульні, падобныя да хакея на траве. Радзімай жа сучаснага хакея на лёдзе лічыцца ўсё ж такі Канада. У 1763 годзе брытанскія салдаты прывезлі з сабой на гэтую зямлю хакей на траве. Аднак у гэтай краіне доўгія і суровыя зімы. Прымацоўваючы разакі для сыру да сваіх чаравікаў, англа– і франкамоўныя канадцы гулялі ў гэтую гульню на замерзлых рэках, азёрах і іншых вадаёмах.

3 сакавіка 1875 года ў Манрэалі на катку «Вікторыя» быў праведзены першы хакейны матч, інфармацыя пра які была зафіксаваная ў манрэальскай газеце Montreal Gazette. Кожная з камандаў складалася з дзевяці чалавек. Гулялі драўлянай шайбай («шыні»), а ахоўную экіпіроўку запазычылі з бейсбола. Упершыню на лёдзе паставілі хакейныя вароты.

У 1877 годзе некалькі студэнтаў Манрэальскага ўніверсітэта Макгіл распрацавалі першыя сем хакейных правілаў. У 1879 годзе зрабілі гумовую шайбу. Праз некаторы час гульня стала настолькі папулярнай, што ў 1883 годзе яна была прадстаўленая на штогадовым Манрэальскім зімовым карнавале. У 1885 годзе ў Манрэалі была заснавана Аматарская хакейная асацыяцыя.

Каментары1

  • Жвір
    26.01.2024
    А я калі яшчэ казаў, што хакей у Канаду завезьлі францускія салдаты, якія пабывалі на Літве з войскам Напалеёна!

У чатах Калінкавічаў распаўсюджваецца ВІДЭА, якое зафіксавала падзенне беспілотніка9

У чатах Калінкавічаў распаўсюджваецца ВІДЭА, якое зафіксавала падзенне беспілотніка

Усе навіны →
Усе навіны

Ва Украіне загінуў бацька 14 дзяцей з Татарстана. Ён пайшоў на вайну, калі паднялі выплату за падпісанне кантракту да $10 тысяч5

На вагоне цягніка, што прыбыў у Літву з Беларусі, нехта пакінуў вельмі дзіўны надпіс ФОТАФАКТ24

Стала вядома, па якіх пяці артыкулах пачынаюць судзіць аналітыка Андрэя Паротнікава. Яму пагражае да 20 гадоў

Абвінавачаны ў харасменце выкладчык ЕГУ Сялецкі выйграў суд ва ўніверсітэта14

Вялікабрытанія ўвяла санкцыі супраць беларускага Альфа Банка

Прапагандыст прапанаваў два спосабы, як замацаваць людзей на сяле і завабіць у рабочыя8

Беларус, расстраляны тэрарыстамі ў Тэль-Авіве, ідзе на папраўку: куля зайшла Раману ў жывот і выйшла цераз горла13

У аэрапорце Варшавы ўзарваўся багаж1

Жыхар Бабруйска прыдумаў хітрую схему махлярства і атрымаў 368 тысяч рублёў — усё дзеля гульні на стаўках1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У чатах Калінкавічаў распаўсюджваецца ВІДЭА, якое зафіксавала падзенне беспілотніка9

У чатах Калінкавічаў распаўсюджваецца ВІДЭА, якое зафіксавала падзенне беспілотніка

Галоўнае
Усе навіны →