Пуцін па неафіцыйных каналах прапануе ЗША абмеркаваць меры бяспекі для Кіева — медыя
Расійскі прэзідэнт не супраць разгледзець адмову ад патрабавання нейтральнага статусу для Украіны і нават адмовіцца ад супрацьдзеяння патэнцыйнаму сяброўству ў НАТА.
Уладзімір Пуцін дае зразумець ЗША, што гатовы абмеркаваць завяршэнне вайны ва Украіне, піша The Moscow Times са спасылкай на Bloomberg.
Як паведамляюць крыніцы Bloomberg, расійскі прэзідэнт сігналізуе праз неафіцыйныя каналы, што гатовы абмеркаваць будучыя меры бяспекі для Кіева.
Суразмоўцы выдання, блізкія да Крамля, паведамілі, што сігналы былі перададзеныя высокапастаўленым амерыканскім чыноўнікам у снежні праз пасярэдніка, якога яны адмовіліся называць.
Па іх словах, Пуцін не супраць разгледзець адмову ад патрабавання нейтральнага статусу для Украіны і нават адмовіцца ад супрацьдзеяння патэнцыйнаму членству ў НАТА — пагроза якога была цэнтральным абгрунтаваннем для ўварвання.
Аднак сустрэчныя ўмовы ўключаюць пункты, якія Кіеў катэгарычна абвяргае — прызнанне кантролю Крамля над тэрыторыямі, якія ён акупаваў з 2014 года, што складае прыкладна 18% Украіны.
Амерыканскія чыноўнікі, якія размаўлялі з Bloomberg, далі зразумець, што настроены скептычна.
«Мы не ведаем пра меркаваныя змены ў пазіцыі Расіі», — пракаментавала прадстаўніца Рады нацыянальнай бяспекі ЗША Адрыен Уотсан. Яна падкрэсліла, што рашэнне аб тым, калі і як весці перагаворы з Расіяй, будзе прымаць Украіна.
Пра ўтоеныя сігналы Расіі Захаду ў снежні паведамляла газета The New York Times.
Крыніцы выдання кажуць, што з верасня Пуцін праз пасярэднікаў паведамляе, што гатовы да спынення агню пры пэўных умовах.
Каментары