Меркаванні22

За што міністру здароўя Піневічу далі выспятка? І які кампрамат на яго ёсць

Крыніцы «Нашай Нівы» разважаюць пра адстаўку міністра аховы здароўя Дзмітрыя Піневіча.

«Тэрмін прыдатнасці Піневіча падышоў да канца. Ён заслужаны баец, вельмі прадуманы бюракрат-кар’ерыст з някепскай кар’ерай. Ён вайсковы доктар, але працаваў і ў Дзяржкантролі, таму разумее, за што караюць і як караюць. Піневіч працаваў галоўным доктарам у 6-й бальніцы Мінска, узначальваў камітэт па ахове здароўя Мінгарвыканкама, амаль 10 гадоў быў першым намеснікам міністра здароўя. Але вельмі хацеў стаць міністрам чагосьці іншага — напрыклад, працы і сацыяльнай абароны, — узгадвае суразмоўца. — 

Піневіч з Лукашэнкам

Спрабаваў замяніць Марыяну Шчоткіну (яна была міністаркай працы ў 2009-2016 — «НН»), але не атрымалася. Піневіч доўга прасядзеў у намесніках [міністра здароўя] Васіля Жарко і быў моцна замазаны, чаму ўласна і хацеў сысці ў іншае міністэрства — на яго быў сур'ёзны кампрамат. Чыноўнікі тады далі дазвол на выкарыстанне нейкага з лекаў без выпрабаванняў. Натуральна, па загадзе зверху, але з подпісам Піневіча. І калі яго прызначалі міністрам, то, я так разумею, тую гісторую пераклалі з папкі «крымінальная справа» у папку «кантраляваны кампрамат». Піневіч трымаўся за пасаду, таму што разумеў, што калі звольніцца, то могуць вярнуць крымінальную справу».

Па словах іншай крыніцы, кандыдатаў на пасаду міністра аховы здароўя і ў 2020-м было няшмат. Тады Уладзіміра Караніка перавялі ў Гродна, і на вызваленае месца разглядвалі літаральна некалькі чалавек — сярод іх Піневіч і іншая намесніца міністра Алена Богдан.

Трэці суразмоўца мяркуе, што цяпер Піневічу не пагражае нічога. «Ён жа паводзіў сябе так, як патрабавала ўлада. З аднаго боку, ніякіх дасягненняў не было. Ну але якія яны могуць быць пры масавым ад'ездзе медыкаў? Але і не сказаць, што Піневіч нешта заваліў. Нават калі пайшлі ўсе гэтыя «медыцынскія» крымінальныя справы — як з тымі ж артапедамі, яму гэта ў віну не ставілі. Прынамсі ніяк не каралі. Таму адстаўка абсалютна планавая. Усю другую палову 2023 года ўсе ў сістэме ведалі, што Піневіча прыбіраюць».

Чытайце таксама:

Фотафакт: «Аднарукі» Піневіч у камуфляжы дакладвае пра гатоўнасць армейскіх аптэчак

Піневіч пра павышэнне заробкаў медыкам: Але гэты падарунак Лукашэнкі трэба адпрацаваць 

Міністр прапануе затрыманым траўматолагам прызнаць віну ў абмен на свабоду. Што тут не так?

Хто такі Дзмітрый Піневіч, які стаў на месца Караніка?

Каментары2

  • даведка
    25.01.2024
    Красный крест негде ставить на этом Пиневиче.
  • Жвір
    26.01.2024
    Прозьвішчам ня ўдаўся.

Андрэй Дзмітрыеў з'ездзіў у Бундэстаг, каб давесці неабходнасць удзелу Лукашэнкі ў мірных перамовах11

Андрэй Дзмітрыеў з'ездзіў у Бундэстаг, каб давесці неабходнасць удзелу Лукашэнкі ў мірных перамовах

Усе навіны →
Усе навіны

У Оршы хлопец фоткаўся з беларускімі зоркамі і падтрымліваў «СВА». А яго асудзілі за экстрэмізм3

Беларус пра ўмовы ў лагерах для ўцекачоў: Калі маеш досвед, то разумееш, што ўсё можа быць і кепска, і сумна9

Колькі можна з'есці мандарынак, каб не было наступстваў2

Блогерка выдавала сваю здаровую дачку за смяротна хворую, каб атрымаць данаты і лайкі. А магчыма, і труціла яе

Ракетная атака на Украіну: Расія б'е «калібрамі» і балістычнымі ракетамі9

Краіны Балтыі і Скандынавіі выступілі за павелічэнне дапамогі Украіне ў адказ на агрэсію РФ1

Чарга з легкавых машын вярнулася на польскую мяжу

ЗША рэкамендуюць Украіне знізіць прызыўны ўзрост да 18 гадоў6

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Андрэй Дзмітрыеў з'ездзіў у Бундэстаг, каб давесці неабходнасць удзелу Лукашэнкі ў мірных перамовах11

Андрэй Дзмітрыеў з'ездзіў у Бундэстаг, каб давесці неабходнасць удзелу Лукашэнкі ў мірных перамовах

Галоўнае
Усе навіны →