Амерыканская кінаакадэмія назвала намінантаў на 96-ю кінематаграфічную прэмію «Оскар». За галоўную ўзнагароду сёлета пазмагаюцца дзевяць фільмаў.
У спісе намінацыі «Найлепшы фільм»: «Апенгеймер», «Барбі», «Амерыканская фантастыка», «Анатомія падзення», «Забойцы кветкавага Месяца», «Зона інтарэсаў», «Пакінутыя», «Мінулыя жыцці» і «Небаракі».
За званне найлепшага рэжысёра пазмагаюцца: Джонатан Глейзер («Зона інтарэсаў»), Ёргас Ланцімас («Небаракі»), Крыстафер Нолан («Апенгеймер»), Марцін Скарсэзэ («Забойцы кветкавага Месяца») і Жусцін Трые («Анатомія падзення»).
У намінацыі «Найлепшая мужчынская роля» чатыры прэтэндэнты: Брэдлі Купер («Маэстра»), Пол Джамаці («Пакінутыя»), Кіліян Мёрфі («Апенгеймер») і Джэфры Райт («Амерыканскае чытво»).
За найлепшую жаночую ролю паспрачаюцца: Анет Бенінг («Ньяд»), Лілі Гладстан («Забойцы кветкавага Месяца»), Сандра Хюлер («Анатомія падзення»), Кэры Маліган («Маэстра») і Эма Стоўн («Небаракі»).
Найбольшая колькасць намінацый — 13 — атрымала стужка Крыстафера Нолана «Апенгеймер». У фільма Ёргаса Ланцімаса «Небаракі» — 11 намінацый, у драмы Марціна Скарсэзэ «Забойцы кветкавага Месяца» і «Барбі» Грэты Гервіг па 10 намінацый.
Цырымонія ўручэння ўзнагарод адбудзецца 10 сакавіка. Весці яе ў чацвёрты раз будзе комік Джымі Кімэл.
Раней «Апенгеймер» быў названы найлепшым драматычным фільмам і атрымаў «Залаты глобус». А «Барбі» ў рамках гэтай прэміі ўручылі ўзнагароду за пракатныя дасягненні і за найлепшы саўндтрэк.
Каментары