Былому начальніку наваполацкай міліцыі вынеслі прысуд за супраціў сваім калегам. За каменты караюць стражэй
Суд Расонскага раёна прысудзіў былому начальніку Наваполацкага ГАУС Уладзіміру Дуброўскаму 2,5 года «хіміі». Пры гэтым ён абвінавачваўся ў супраціве супрацоўніку міліцыі, спалучаным з ужываннем гвалту (ч. 2 арт. 363 КК), піша Reform.by.
Паводле матэрыялаў справы, ноччу 5 жніўня 2023 года ў Полацкім раёне аўтамабіль абвінавачанага спыніў супрацоўнік ДАІ. У кіроўцы былі прыкметы алкагольнага ап'янення, ён адмовіўся ехаць у міліцэйскі аўтамабіль і аказаў супраціў: «прычыніў праваахоўніку пабоі і фізічны боль, разарваў форменную кашулю».
На судзе абвінавачаны не прызнаў віну і сказаў, што дакрануўся да форменнага абмундзіравання супрацоўніка ДАІ, каб устаяць на нагах, паведамляе пракуратура Віцебскай вобласці.
Імя і прозвішча абвінавачанага не прыводзяцца, аднак раней паведамлялася, што ў Расонскім раёне судзілі былога начальніка Наваполацкага ГАУС Уладзіміра Дуброўскага. Яго абвінавачвалі паводле ч. 2 арт. 363 КК.
Калі Дуброўскага толькі затрымалі, яго неўзабаве прызналі вінаватым паводле арт. 24.3 КаАП (непадпарадкаванне законным патрабаванням супрацоўніка міліцыі) і ч.2 арт. 18.15 ( кіраванне транспартным сродкам у нецвярозым стане). Суд Наваполацка аштрафаваў яго на 200 базавых велічынь (7400 рублёў) і пазбавіў права 5 гадоў займаць пасады, звязаныя з кіраваннем транспартам.
Далейшы працяг ягонага судовага пераследу абцяжарваўся дэпутацкім статусам Дуброўскага, але ўрэшце перашкодай гэта не стала. Хоць вынесены прысуд і надзвычай мяккі ў параўнанні з тымі драконаўскімі, якія па аналагічным артыкуле выносяць палітзняволеным.
Былога начальніка наваполацкай міліцыі судзяць па крыміналцы за супраціў міліцыі
Наваполацкага дэпутата пакаралі штрафам за непадпарадкаванне міліцыянтам і п'яную язду. Але з дэпутацкага крэсла не выгналі
Былому кіраўніку наваполацкіх сілавікоў далі штраф за нецвярозае кіраванне
Былога начальніка наваполацкай міліцыі судзілі за непадпарадкаванне яго колішнім калегам. Але пакараць яго цяжка, бо ён дэпутат
Каментары