Улады знайшлі спосаб, як даць рады кадраваму дэфіцыту ў камунальнай сферы ва ўмовах моцнага снегападу. Як паведамляе СТВ, да ачысткі тэрыторый каля дзіцячых садоў, прытулкаў, бальніц і іншых сацыяльных аб'ектаў у розных раёнах Мінска сталі прыцягваць былых зняволеных, а таксама тых, хто адбывае пакаранне без ізаляцыі ад грамадства.
Як звычайна ў такіх выпадках вядзецца, акцыя афіцыйна прадстаўляецца як нібыта добраахвотная. Паводле слоў начальніка аддзела наглядна-выканаўчай дзейнасці ГУУС Мінгарвыканкама Івана Сакалоўскага, людзі «дапамагаюць ініцыятыўна», і гэтая ініцыятыва, як адзначаюць ужо прапагандысты з СТБ — «магчымасць выправіць памылкі, дапамагаючы пры гэтым грамадству».
У выказваннях саміх работнікаў, запісаных на камеру, таксама нямала пафасу.
Як адзначаецца, на гэтай першай акцыі сілавікі спыняцца не збіраюцца і абяцаюць такую практыку зрабіць сталай.
Каментары
У здаровай грамадскай супольнасці людзі самі выходзяць дапамагчы - таму што гэта іхні район, дзіцячыя садкі, у якія ходзяць іхнія дзеці і гэтак далей.
Толькі гэтую здаровую хвалю задушылі восенню 20-га, калі на такія супольныя працы прыязджаў АМАП.