Здарэнні55

Цягнік Гомель-Мінск затрымаўся на паўгадзіны ў Бабруйску, бо памочніка машыніста дапытвалі сілавікі

«Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі» паведаміла пра незвычайны інцыдэнт, які адбыўся 14 студзеня на станцыі Бабруйск. 

Фота ілюстрацыйнае

Паводле звестак «Супольнасці чыгуначнікаў Беларусі», пасажырскі цягнік серыі ЭПМII («Штадлер») 14 студзеня выйшаў з Гомеля ў 11:02, а ў Мінск паводле графіка руху павінен быў прыбыць у 14:08. Кіравалі ім машыніст Сокал і памочнік машыніста Мікалаеў.

Пасля праходжання размешчанай на перагоне Бярэзіна — Бабруйск прылады кантролю сходу і валачэння дэталяў рухомага саставу, якая сочыць за габарытамі цягніка, лакаматыўная брыгада атрымала па радыёсувязі ад дзяжурнага па станцыі Бабруйск інфармацыю, што гэтая прылада спрацавала.

У такім выпадку лакаматыўная брыгада абавязаная спыніць цягнік і агледзець састаў. А калі нічога страшнага ў ім падчас агляду не выяўляецца, то можна ехаць далей. Увогуле выпадкі, калі гэтая прылада спрацоўвае без асаблівых на тое прычын, у зімовы час нярэдкія, бо памылку могуць выклікаць снежныя наносы. 

Паколькі інфармацыю пра спрацоўванне прылады лакаматыўная брыгада атрымала ўжо пры фактычным знаходжанні на станцыі Бабруйск, дзе раскладам прадугледжаны двуххвілінны прыпынак, было вырашана агледзець састаў непасрэдна падчас стаянкі.

І калі памочнік машыніста Мікалаеў стаў гэта рабіць, аглядаючы цягнік, у адпаведнасці з рэгламентам, з двух ягоных бакоў, да яго падышлі супрацоўнікі міліцыі і запатрабавалі тлумачэнняў, хто ён такі і чым займаецца, знаходзячыся на станцыйных пуцях.

Тлумачэнні чыгуначніка міліцыянтаў не задаволілі, таму Мікалаеў быў прымусова адведзены ў размешчаны непадалёк ад будынка вакзала лінейны пункт міліцыі. Нават тое, што ён быў у чыгуначнай форме, значэння не мела.

У выніку праверка цягнулася паўгадзіны. У часе яе асоба і месца працы Мікалаева пацвердзіліся і яго адпусцілі. За той час, які заставаўся да Мінска, машыністы змаглі зменшыць адставанне ад графіка на 15 хвілін, але цягнік на канцавую станцыю ўсё ж спазніўся.

Каментары5

  • дурдом не знает границ
    19.01.2024
    полный писец....
  • lipa
    20.01.2024
    Я ўвосень прастаяла ўначы на холадзе, бо цягнік спазьняўся на 1 гадзіну, а вакзалы на малых станцыях з вечара закрытыя. У выніку праз дзень трапіла ў шпіталь з вострым запаленьнем, у выніку якога выразалі палову жаночых органаў без маёй згоды. А хранічнае запаленьне ўзьнікла ў выніку ўтрыманьня ў ізалятары за поўгода да гэтага ў асаблівых для палітычных умовах і неаказаньня медычнай дапамогі. З-за стрэсу, у якім карнікі трымаюць палітычных, нейкіх асаблівых праблем не адчувала, покуль не здарылася вострае запаленьне. Так што вось так трагічна можа ўсё абвярнуцца.
  • Влад
    20.01.2024
    lipa, ну поблагодарите за это белорусов которые в крайних хатах сидят и содержат диктатуру!

«Катастрофа ў Сірыі набірае абароты». Расійскія ваенкары і эксперты ў шоку ад імклівага падзення гарадоў9

«Катастрофа ў Сірыі набірае абароты». Расійскія ваенкары і эксперты ў шоку ад імклівага падзення гарадоў

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі запускаюць рэаліці-шоу для блогераў, галоўны госць — Вольга Бузава8

Удзельніка «X-фактара» арыштавалі за палітыку — хутка будзе суд1

У Гарадку за экстрэмізм асудзілі музыку, якога не аднойчы прызнавалі найлепшым работнікам культуры Прыдзвіння

Цемнаскуры акцёр Паапа Эсіеду можа сыграць Северуса Снэйпа ў новым «Гары Потэры»1

Пенсіянера з Астравецкага раёна аштрафавалі на 2000 рублёў. Магчыма, за колер альтанкі ў двары

Spotify апублікаваў штогадовы рэйтынг самых папулярных артыстаў года4

У Румыніі будуць судзіць замежніка, які планаваў дыверсіі па ўказанні Расіі

«ЗША павінны адмовіцца ад змены рэжыму ў Беларусі». Амерыканскі эксперт — пра «мягкую перазагрузку» адносін з Беларуссю45

Жыхару Наваполацка выставілі абвінавачванне ў тэрактах на БАМе1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Катастрофа ў Сірыі набірае абароты». Расійскія ваенкары і эксперты ў шоку ад імклівага падзення гарадоў9

«Катастрофа ў Сірыі набірае абароты». Расійскія ваенкары і эксперты ў шоку ад імклівага падзення гарадоў

Галоўнае
Усе навіны →