Вайна55

Заходнія эксперты схіляюцца да думкі, што ўкраінская тактыка «актыўнай абароны» апраўдвае сябе

Пасля таго, як контрнаступ 2023 года не прынёс чаканых вынікаў, Украіна перайшла да новай стратэгіі, якая можа быць цалкам паспяховай у 2024 годзе і дасць магчымасць нарасціць сілы для больш актыўных дзеянняў у 2025-м.

Фота: Офіс Прэзідэнта Украіны

Як піша Financial Times, Украіна больш не спадзяецца на хуткую перамогу і замест гэтага рыхтуецца да зацяжной вайны. Па словах аднаго з заходніх чыноўнікаў, які працуе на ўкраінскім кірунку і якога цытуе на ўмовах ананімнасці выданне, «перспектывы аператыўнага прарыву з абодвух бакоў у 2024 годзе малыя», а ў бліжэйшыя некалькі месяцаў і зусім мізэрныя.

Гэтую рэальнасць прызналі ў Кіеве. Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі заявіў у пачатку снежня 2023 года, што наступіла «новая фаза». Ён загадаў будаваць новыя ўмацаванні ўздоўж ключавых сегментаў 1000-кіламетровай лініі фронту. Гэта сігналізуе аб пераходзе ад наступальнай тактыкі да абарончай.

Заходні чыноўнік адзначае, што стратэгія «актыўнай абароны» — утрыманне ахоўных ліній, але прамацванне і эксплуатацыя слабых месцаў у абароне акупантаў разам з ударамі дальнабойнымі сродкамі — дазволіць Украіне «нарасціць свае сілы» ў гэтым годзе і падрыхтавацца да 2025-га, калі ў яе будзе больш шанцаў для контрнаступлення.

Але шмат будзе залежаць ад Захаду: пастаўкі боепрыпасаў, палітычнай волі, рашучасці працягваць падтрымку Украіны. Галоўным чынам, вядома, ад ЗША.

Нягледзячы на скарачэнне дапамогі ад ЗША, па словах заходняга чыноўніка, ва «ўкраінцаў пакуль дастаткова таго, што ім трэба, каб утрымліваць пазіцыі».

Ёсць некалькі прычын, адзначае выданне, чаму ўкраінскія сілы захоўваюць аптымізм. Паводле ацэнак разведкі ЗША, з моманту пачатку наступу ў раёне Аўдзееўкі ў кастрычніку расійскія вайскоўцы страцілі больш за 13 000 байцоў і больш за 220 баявых машын.

Начальнік галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны Украіны Кірыла Буданаў кажа, што за апошнія тыдні гэтыя лічбы значна выраслі.

Іншы заходні чыноўнік, які працуе ва Украіне, сцвярджае, што ў лістападзе 2023 года Расія губляла прыкладна па 1000 чалавек у дзень параненымі і забітымі. Даныя Генштаба УСУ блізкія да праўды. Гэта азначае, што тактыка Украіны правільная.

Украінскія афіцыйныя асобы лічаць, што летам Расія можа спрабаваць наступаць, яе мэты застаюцца ранейшымі — захапіць рэшту Данецкай, Луганскай, Херсонскай і Запарожскай абласцей. Але яны не выключаюць і яшчэ адной спробы наступу на Харкаў ці нават на Кіеў. Амерыканская разведка мяркуе, што глабальнай мэтай Пуціна застаецца захоп усёй Украіны.

Такое магчымае развіццё падзей з'яўляецца яшчэ адной прычынай таго, што Украіна павінна надаваць больш увагі ўзмацненню абароны.

Ці дасягне Расія поспеху — гэта ўжо іншае пытанне. Кірыла Буданаў сцвярджае, што Расія расходуе больш боепрыпасаў, чым можа вырабляць, нават з улікам паставак з Паўночнай Карэі.

У той жа час Мікола Беляскоў, навуковы супрацоўнік Нацыянальнага інстытута стратэгічных даследаванняў пры прэзідэнце Украіны, лічыць, што ні адзін з бакоў не можа нарасціць дастатковую колькасць боепрыпасаў і асабовага складу, каб забяспечыць сабе перавагу.

Чытайце яшчэ:

Расія ваюе за туалеты

«Абсалютны кал». Z-ваенкары заявілі пра жахлівую якасць снарадаў з КНДР

Японія дасць $37 мільёнаў на сістэмы выяўлення беспілотнікаў ва Украіне

Каментары5

  • Стас
    20.01.2024
    Не падзяляю аптымiзму артыкулy. Украiне ужо зараз не хапае жывой сiлы для фрона. Змена стратэгii да "ад абароны" не ад лепшага жыцця. За 2 гады мабiлiзацыi з Украiны хто хацеý ужо на фронце, зараз там вялiкiя праблемы з камплектаваннем i ратацыяй тых хто ýжо 2 гады ваюе ý адрыве ад сем'яý (вайна гэта не курорт дзе яны амаль 3-i год адпачываюць, а наадварот). Лiчу што гэта вялiкi пралiк пачаць маштабныя фартыфiкацыйныя мерапрыемствы толькi цяпер, а не 1-1,5 гады таму. Шапказакiдальнiцтва i ýспрыманне расейскага войска як суцэльна зэкаý, чмоней ды алкашэй можа для ýкраiнцаý гэтак жа негатыýна адбiцца як i планаванее летняга контрнаступлення
  • Влад
    20.01.2024
    Оборона до последнего украинцв?
  • Н
    20.01.2024
    Влад, да апошняга руzкага

Усё здарылася на Новы год. Смерць самай публічнай супрацоўніцы мінскага АМАПа дагэтуль пакідае пытанні16

Усё здарылася на Новы год. Смерць самай публічнай супрацоўніцы мінскага АМАПа дагэтуль пакідае пытанні

Усе навіны →
Усе навіны

Кітай сцвярджае, што стварыў першыя ў свеце дроны з лазернай зброяй3

Сталі вядомыя тэхнічныя характарыстыкі звышсакрэтных дронаў, якія ЗША пастаўляюць Украіне5

Вучоныя выявілі сувязь мікрапластыку з шэрагам цяжкіх захворванняў1

У Іране будуць мяняць рыялы на туманы. Амаль за паўстагоддзя людзі так і не прывыклі да новай назвы5

У Расіі працягваецца марафон падпалаў і выбухаў у публічных месцах2

Беларусы вяртаюцца з Еўропы і суткамі стаяць на мяжы, кіламетровыя чэргі26

Вёску ў Брагінскім раёне тэрарызаваў воўк1

Прэзідэнт Сербіі анансаваў паездку да Пуціна прэм'ера Славакіі3

Беларусы адказалі, які падарунак ад працадаўцаў іх найбольш бы парадаваў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усё здарылася на Новы год. Смерць самай публічнай супрацоўніцы мінскага АМАПа дагэтуль пакідае пытанні16

Усё здарылася на Новы год. Смерць самай публічнай супрацоўніцы мінскага АМАПа дагэтуль пакідае пытанні

Галоўнае
Усе навіны →