У Беларусі абнавілі аўтамабільную аптэчку. З'явіўся новы важны элемент
Міністэрствам аховы здароўя 23 лістапада 2023 г. прынята пастанова № 178, якой актуалізаваны пералікі аптэчак, іх укладанняў і парадак камплектацыі.
Паводле пастановы, цяпер у пераліку аўтамабільнай аптэчкі 12 найменняў. Гэта:
1) бінт медыцынскі стэрыльны памер 5 м х 10 см — 1 штука;
2) бінт медыцынскі стэрыльны памер 7 м х 14 см — 1 штука;
3) жгут кроваспыняльны тыпу Эсмарха — 1 штука;
4) лейкапластыр бактэрыцыдны памер не меншы за 4 см x 10 см — 10 штук;
5) нажніцы атраўматычныя для рэзкі бінта і адзення — 1 штука;
6) коўдра ізатэрмічная 160 см x 210 см — 1 штука;
7) пакет гіпатэрмічны астуджальны — 1 штука;
8) пакет перавязачны медыцынскі індывідуальны стэрыльны — 1 упакоўка;
9) перакіс вадароду 3% — 40 мл — 1 флакон;
10) пальчаткі медыцынскія нестэрыльныя — 3 пары;
11) сурвэтка марлевая медыцынская стэрыльная памер не меншы за 10 см x 10 см № 1 — 5 штук;
12) сурвэтка медыцынская для стымуляцыі дыхання (з насычэннем) або аміяк раствор для вонкавага прымянення 100 мг / мл у ампулах 1 мл — 2/2 ампулы / штукі.
Новым элементам у спіс стала ізатэрмічная коўдра. Такія коўдры, якія звычайна з аднаго боку пакрытыя серабрыстым матэрыялам, а з іншага залацістым, пры нізкай тэмпературы змяншаюць рызыкі пераахаладжэння або абмаражэння, а пры высокай зніжаюць шанцы атрымаць перагрэў і апёкі.
Прававы акт уступае ў сілу 13 студзеня 2024 года. Аднак дакумент дапускае да 31 снежня 2024 года вытворчасць і рэалізацыю аптэчак, укамплектаваных па старых правілах. Таксама выкарыстанне аптэчак з ранейшым напаўненнем дазволена да заканчэння тэрміну прыдатнасці.
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬ
Каментары