Свет77

Скрыня Пандоры. Як Тайвань можа зладзіць апакаліпсіс у Кітаі?

Перамога на тайваньскіх выбарах прыхільнікаў незалежнасці вострава ад Кітая можа справакаваць вайну з апошнім ужо сёлета. Тайвань не мае ядзернай зброі і знаходзіцца ў відавочнай меншасці перад вайсковай і людской перавагай кітайскай арміі, аднак у краіны ёсць адзін козыр, які можа нанесці непапраўную шкоду Кітаю. Расказваем, што за ён.

Сцяг Тайваня. Фота: pixabay

На парламенцкіх выбарах на Тайвані перамог «непажаданы для Кітая кандыдат», старшыня кіроўнай Дэмакратычнай прагрэсіўнай партыі і прыхільнік незалежнасці Тайваня Лай Цындэ, які мае намер скараціць эканамічную залежнасць ад Пекіна і працягнуць умацоўваць адносіны з ЗША.

У сваім навагоднім звароце старшыня КНР Сі Цзіньпін заявіў, што Тайвань з'яўляецца часткай Кітая, а падчас апошняй сустрэчы з прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам паабяцаў таму, што Кітай непазбежна далучыць да сябе Тайвань ваенным альбо мірным шляхам у залежнасці ад вынікаў выбараў на востраве.

Калі коратка, то востраў пры дапамозе рознага комплексу вайсковых мер імкнецца стрымліваць Кітай ад пачатку вайны, даючы яму зразумець, што цана ўварвання можа аказацца занадта высокай.

Гаворка пра знішчэнне кітайскай дамбы «Тры цясніны».

Што за яна?

ГЭС «Тры цясніны». Фота: CGTN

Дамба «Тры цясніны», якая знаходзіцца ў кітайскай правінцыі Хубэй і пабудаваная на рацэ Янцзы, з’яўляецца найбуйнейшай у свеце гідраэлектрастанцыяй (ГЭС). Яна дае электрычнасць некалькім дзясяткам мільёнаў кітайцаў, а таксама ратуе сотні мільёнаў людзей у краіне ад засухі і паводак.

Як адзначае выданне Asia Times, яшчэ падчас будавання аб'екта ў 90-х частка тайваньскіх чыноўнікаў і вайскоўцаў называлі дамбу адной з галоўных патэнцыйных цэляў для знішчэння ў выпадку кітайскага ўварвання на Тайвань і пагрозы яго існаванню (асабліва пры прымяненні кітайскай ядзернай зброі па востраве).

Паколькі ГЭС узмоцнена разнастайнымі мерамі супрацьпаветранай абароны, якія не падпусцяць да сябе самалёты, а таксама мае асобы ўзровень унутранай бяспекі, які не прапусціць дыверсантаў, тайваньскія эксперты спыніліся на варыянце з ракетамі.

Першыя здольныя лётаць на адлегласць ад 600 да 1200 кіламетраў, аднак яны не з'яўляюцца такімі хуткімі, як новыя і часткова засакрэчаныя Yun Feng, якія пры большай манеўранасці павінны лётаць значна далей.

Акрамя таго, ідуць спрэчкі пра тое, колькі трэба запусціць ракет за раз, бо некаторыя ўпэўненыя ў дастатковасці аднаго-двух пападанняў, а іншыя настойваюць на неабходнасці 1000 запускаў для гарантаванага знішчэння дамбы.

Наступствы ўдару

Тайвань і яго актуальныя ракетныя магчымасці на тэрыторыі Кітая. У радыусе паражэння тайваньскіх крылатых ракет знаходзяцца Пекін і ГЭС «Тры цясніны». Мапа: vecteezy. Інфаграфіка: «Наша Ніва»

У выпадку ракетнага паражэння дамбы і яе знішчэння гіганцкая хваля цунамі распаўсюдзіцца па ўсіх нізоўях ракі Янцзы, цалкам ці часткова затапляючы цэлыя правінцыі і буйныя мегаполісы (Ухань, Шанхай, Нанкін, Ханчжоў) разам з тысячамі населеных пунктаў.

Эканоміка краіны ў такім выпадку можа сутыкнуцца з калапсам. Будзе закранутая і значная частка кітайскай вайсковай інфраструктуры.

  • Галоўны штаб Аб'яднаных сіл матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння арміі Кітая (Ухань);
  • Галоўны штаб Паветрана-дэсантавых войскаў Кітая (Сяагань, каля Уханя);
  • Усходняе камандаванне тэатра ваенных дзеянняў і Аб'яднаны штаб падтрымкі Усходняй вайсковай акругі (Нанкін);
  • Галоўны офіс Міністэрства дзяржбяспекі і Галоўная вайскова-марская база Усходняга флоту ВМС Кітая (Шанхай);
  • больш за 30 авіябаз ВПС Кітая і дзясяткі баз розных родаў войск;
  • некалькі вайско‌вых акадэ‌мій, буйны‌х прадпрые‌мстваў ВПК, спадаро‌жнікавых баз і цэнтраў кібербяспекі;
  • імаве‌рныя ме‌сцы захоўвання я‌дзернай збро‌і і вайско‌выя лабарато‌рыі (уключаючы Інстыту‌т вірусало‌гіі ва Уха‌ні, які‌, на ду‌мку ча‌сткі захо‌дніх палі‌тыкаў, звязаны з уцечкай Covid-19).
Наступствы прарыву дамбы «Тры цясніны»: усе нізоўі ракі Янцзы ў межах яе басейна (уся блакітная вобласць па кірунку чорных пункцірных стрэлак) і ўсе размешчаныя на гэтых тэрыторыях буйныя мегаполісы (пазначаныя чырвоным), вайсковыя базы і тысячы населеных пунктаў могуць быць цалкам знішчаныя велізарным масівам вады. Мапа: vecteezy. Інфаграфіка: «Наша Ніва»

Скрыня Пандоры

Такое ж меркаванне падзяляюць і некаторыя дарадцы Міністэрства абароны Тайваня, адзначаючы, што канструкцыя дамбы можа вытрымаць нават невялікі ядзерны ўдар, пішуць тайваньскія медыя.

У той жа час улады Тайваня яшчэ ў 2022 годзе афіцыйна заяўлялі, што не будуць урывацца на тэрыторыю Кітая і разглядаць варыянт удару па дамбе. Аднак гэтая ўмова будзе дзейнічаць роўна да таго моманту, пакуль Кітай не вырашыць пайсці на Тайвань вайной.

Таму нерэалізаваная пагроза знішчэння дамбы значна больш эфектыўная і лепшая для Тайваня, бо яна служыць дадатковым моцным фактарам захоўвання міру ў рэгіёне.

Каментары7

  • Не пішыце лухты
    16.01.2024
    Хутчэй Кітай зладзіць у Тайвані
  • понятно
    16.01.2024
    Россия, безнаказанно взорвав Каховскую ГЭС, показала и поттвердила, что нет ничего невозможного.
  • Дзя
    16.01.2024
    Ну слухайце, нешта гэты вэрхал з-за прэзідэнта-незалежніка ўжо надакучыў. Хто-небудзь хоць памятае гіторыю Тайваня і колькасці вельмі сур'ёзных крызісаў з мацерыковы Кітаем? І што, гэта першы прэзідэн-незалежнік у іх гісторыі? А што партыя Гаміньдан за аб'яднанне з камуністычным Кітаем? Пытанні рэтарычныя. Дарэчы, нам, беларусам, там ёсць таксама чым ганарыцца, бо жонкай іх прэзідэнта-рэфарматара была беларуска.

КДБ выпадкова выдаў двух супрацоўнікаў, адказных за стварэнне спіса «тэрарыстаў»18

КДБ выпадкова выдаў двух супрацоўнікаў, адказных за стварэнне спіса «тэрарыстаў»

Усе навіны →
Усе навіны

У Шчучынскім раёне двое дзецюкоў скралі, а затым вярнулі назад двух парсючкоў

Пакаленне «ні-ні»: хто яны такія і наколькі гэта небяспечная тэндэнцыя?12

У Данецку пасля выбуху ў машыне загінуў начальнік Аленаўскай калоніі ДНР. Яго жонцы адарвала нагу9

Пентагон назваў выдаткі Расіі на вайну з Украінай1

Даляр каштуе менш за 3,4 рубля

Барысаў чакае Лукашэнку — тэрмінова кладуць асфальт і косяць траву5

Беларускі IT-прадпрымальнік Маханёк расказаў, чаму выбраў для жыцця дарагі Нью-Ёрк3

На матчы «Легія» — «Дынама» былі затрыманыя двое мужчын, якія здымалі беларускіх заўзятараў15

«Асад паў. Не бойцеся». Як вызваляюць вязняў сумна вядомых турмаў Сірыі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

КДБ выпадкова выдаў двух супрацоўнікаў, адказных за стварэнне спіса «тэрарыстаў»18

КДБ выпадкова выдаў двух супрацоўнікаў, адказных за стварэнне спіса «тэрарыстаў»

Галоўнае
Усе навіны →