Ежа55

Ці такі ўжо бясшкодны ферментаваны іван-чай?

Іван-чай распаўсюдзіўся па Усходняй Еўропе ў XIX стагоддзі з берагоў Фінскага заліва і заваяваў папулярнасць дзякуючы сваім лекавым уласцівасцям. У той жа час з іван-чаем трэба быць асцярожным.

Іван-чай Иван-чай Chamaenerion
Іван-чай. Скрын відэа ProstoeSamorazvitie / YouTube

Іван-чай, ці капорскі чай (па назве Капорскай губы Фінскага заліва) — распаўсюджаная назва для напою з лісця скрыпеню, якое праходзіць ферментацыю. Падчас яе выдзяляецца сок, ферменты якога запускаюць пэўныя біяхімічныя працэсы, у выніку лісце змяняе свой колер на цямнейшы, набывае прыемны смак і водар.

У XIX стагоддзі капорскі чай шырока выкарыстоўвалі як заменнік чорнага кітайскага, які ён нагадваў як колерам, так і смакам.

З пункту гледжання фітахіміі іван-чай у першую чаргу вылучаецца наяўнасцю дубільных сродкаў — элагітанінаў. У гэтым ён падобны да граната. Самая важная ўласцівасць элагітанінаў у тым, што яны запавольваюць дзеянне ў нашым арганізме ферментаў, якія разбураюць храсткі ў суставах і прыводзяць да артрозу.

Іван-чай Иван-чай Chamaenerion
Іван-чай ці скрыпень. Фота: Wikimedia Commons

У працэсе ферментацыі колькасць элатанінаў істотна змяншаецца. У той жа час лісце насычаецца свабоднымі фенольнымі кіслотамі, якія павышаюць антыаксідантныя ўласцівасці напою. Іван-чай таксама вылучаецца тым, што не мае кафеіну.

Акрамя антыаксідантаў і дубільных сродкаў, капорскі чай утрымлівае шмат вітамінаў (толькі вітаміну С у 5—6 разоў болей, чым у лімоне) і біялагічна-актыўных рэчываў. Напой са скрыпеню садзейнічае зніжэнню запалення, паляпшэнню кровазвароту, рэгуляцыі гарманальнага балансу, ачышчэнню арганізму ад таксінаў, умацаванню касцей і зубоў, павышэнню тонусу і настрою.

Іван-чай раяць ужываць пры захворваннях страўнікава-кішачнага тракту, пячонкі, нырак, сасудаў, нервовай сістэмы, скуры і валасоў, зніжэнні імунітэту, запаленні вушэй, горла, носу.

Існуе меркаванне, што іван-чай, як і агурочнік лекавы, падбел ці жывакост утрымлівае нязначную колькасць піралізідзінавых алкалоідаў, якія могуць быць шкоднымі для арганізма. А нядаўна з'явілася публікацыя кітайскіх даследчыкаў аб тым, што ў скрыпені знайшлі алкалоід ангусціфалін А (angustifoline A).

Як сцвярджае хімік Сяргей Бесараб, няма новых даследаванняў, якія б пацвердзілі даўні тэзіс аб тым, што скрыпень утрымлівае піралізідзінавыя алкалоіды. А знаходцы кітайскіх вучоных не трэба надаваць вялікай увагі. Ангусціфалін А быў знойдзены толькі ў адным узоры іван-чаю з Кітая і ў вельмі малой колькасці. Да таго ж ён адносіцца да іншага хімічнага цыклу, які не зʼяўляецца такім шкодным, як піралізідзінавыя алкалоіды.

Але трэба памятаць, што іван-чай, як і любая іншая лекавая расліна, мае свае супрацьпаказанні і пабочныя эфекты. Гэты напой рэкамендуюць з асцярожнасцю піць людзям з парушэннямі згортвання крыві. Напой можа мець эфект лёгкага слабіцельнага, а пасля працяглага ўжывання можа правесці да разладу страўнікава-кішачнага тракту.

Не раяць таксама піць іван-чай адначасова з заспакаяльнымі, расслабляючымі сродкамі, а таксама з рэчывамі, якія зніжаюць ціск ці высокую тэмпературу. Бо ў такім выпадку эфект ад камбінацыі будзе празмерна моцным.

Таксама варта ўстрымацца ад ужывання гэтага напою людзям з паніжаным артэрыяльным ціскам, цяжарным і кормячым жанчынам.

Чытайце яшчэ:

Плюсы і мінусы матэ

Ці карысныя для сэрца моцная кава і гарбата

Гэты напой падтрымае імунітэт і дапаможа заснуць

Каментары5

  • Жвір
    10.01.2024
    Глядзі слоўнік, рацыя, бацька так і называў тую расьліну.
  • злопндтпаыупсырлнамьас
    10.01.2024
    Глядзі слоўнік, у маёй вёсцы гэта кіпрэй
  • Хмарка
    10.01.2024
    злопндтпаыупсырлнамьас, хай і так. А ле ж ніякі не "чяй". І ніякі не Іван.

«За выхадныя на «Малінаўцы» прадалі ўсяго некалькі аўто». Як беларускі аўтарынак жыве без расіян1

«За выхадныя на «Малінаўцы» прадалі ўсяго некалькі аўто». Як беларускі аўтарынак жыве без расіян

Усе навіны →
Усе навіны

На Камароўцы паўсюль прадаюць грыбы. Цэны на баравікі шакуюць5

Суд у ЗША разглядае справу аб бабрысе, якая не хоча жыць у дзікай прыродзе1

Абвешчаныя нобелеўскія лаўрэаты па фізіцы1

У Мінску банкрутуе фірма, якая развівала сетку бургерных ад Цімаці4

Дзе купілі самую дарагую кватэру ў Мінску ў верасні?2

У Беларусі некалькі дзён могуць быць праблемы з інтэрнэтам3

У Ждановічах затапляе выезд на кальцавую2

Рыгора Азаронка запрасілі працаваць на «Беларусьфільм»16

Даляр абнавіў гадавы максімум1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«За выхадныя на «Малінаўцы» прадалі ўсяго некалькі аўто». Як беларускі аўтарынак жыве без расіян1

«За выхадныя на «Малінаўцы» прадалі ўсяго некалькі аўто». Як беларускі аўтарынак жыве без расіян

Галоўнае
Усе навіны →