Усяго патроху1313

Улад Бумага на форуме ў Пецярбургу праспяваў і станцаваў з Кіркоравым і Цімаці

Аднаго з самых папулярных рускамоўных блогераў, беларуса Улада Бумагу «А4», заўважылі на Пецярбургскім міжнародным эканамічным форуме ў кампаніі расійскіх зорак Цімаці і Філіпа Кіркорава. Відэа іх сумеснага выступу апублікаваў тэлеграм-канал Shot.

Скрыншот з відэа

Як паведамляе РІА ФАН, якое звязваюць з заснавальнікам ПВК «Вагнер» Яўгенам Прыгожыным, Філіп Кіркораў і рэпер Цімаці падчас форуму «пагутарылі з журналістамі і прыхільнікамі, а таксама сустрэліся з беларускім выканаўцам Уладам Бумагам».

Затым яны разам праспявалі ля стэнда расійскай сацыяльнай сеткі «УКантакце» песню Кіркорава «Цвет настроения синий».

«Паводле наяўнай інфармацыі, падчас гутаркі Кіркораў і Бумага дамовіліся пра яшчэ адну сустрэчу. Аднак дакладнае месца пакуль невядомае», — напісала РІА ФАН.

У пачатку года паведамлялася, што Улад А4 падпісаў кантракт з VK відэа і пакінуў YouTube. Гэта адбылося пасля таго, як YouTube прыпыніў паказ рэкламы гледачам з Расіі.

Цімаці і Філіп Кіркораў раней публічна падтрымалі расійскую ваенную агрэсію супраць Украіны і за гэта трапілі пад санкцыі Кіева. 

Каментары13

  • Ганьба
    15.06.2023
    Пацан да поспеху ідзе, а вы какахі ставіце...
  • Й
    15.06.2023
    Падціранне дупы-мэта "бумаги". Усё норм
  • Питон
    15.06.2023
    ватная бумага это вам не нарезанная совбелка

Што вядома пра беларуса Віктара Павелку, якога ў Польшчы падазраюць у арганізацыі нападаў на расійскіх апазіцыянераў1

Што вядома пра беларуса Віктара Павелку, якога ў Польшчы падазраюць у арганізацыі нападаў на расійскіх апазіцыянераў

Усе навіны →
Усе навіны

На філфаку БДУ хочуць адкрыць спецыяльнасць «пісьменнік»3

Выкрытыя ў Брытаніі шпіёны збіраліся вывезці ў Расію журналіста Хрыста Грозева, які дапамагаў Навальнаму

Акцёр і рэжысёр Ігар Забара: А яшчэ ў нас ёсць казёл. Яго завуць «Шайгу»2

«Бессэнсоўна падаваць апеляцыю». Як беларусам адмаўляюць у польскіх візах і што яны з гэтым робяць2

У Рэчыцы грамадзянцы Грузіі пагражаюць дэпартацыяй — за тое, што «ўважліва сачыла і рэпосціла навіны ў 2020-м»1

Z-ваенкар пахвалілася, як белгарадская тэрабарона збіла са стрэльбы дрон. Аказалася, гэта быў расійскі дрон за $90 тысяч2

Інтэр'ер гэтай сталічнай кватэры адзначаны міжнароднай прэміяй дызайну. Вось за колькі яе прадаюць5

Беларуская фабрыка пачала рабіць постары з дываноў1

Расійскі дэпутат, якога судзяць за антываенныя заявы, у апошнім слове выступіў з пакаяннем перад украінцамі. Суддзя выскачыў з залы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра беларуса Віктара Павелку, якога ў Польшчы падазраюць у арганізацыі нападаў на расійскіх апазіцыянераў1

Што вядома пра беларуса Віктара Павелку, якога ў Польшчы падазраюць у арганізацыі нападаў на расійскіх апазіцыянераў

Галоўнае
Усе навіны →