Усяго патроху1212

Блогер Улад Бумага адкрыў сетку піцэрый у Расіі

Блогер-мільённік з Беларусі Улад Бумага ў партнёрстве з рэстаратарам і бізнэсменам Антонам Пінскім запусцілі сваю сетку піцэрый a4pizza. Пакуль рэстаран працуе толькі ў анлайне і ўяўляе сабой сэрвіс дастаўкі. 

У асартыменце прадстаўлены піцы, снэкі, дэсерты і напоі, комба-наборы, піша Sostav. Не абышлося і без фірмовай піцы ад самога Улада А4 — падвойная пепероні з вострым сметанковым соусам. Канцэпцыя сэрвісу звязана з кантэнтам на ютуб-канале блогера — чэлендж «Дастаўка за 30 хвілін!», дызайн уніформы. 

Заказаць стравы можна праз сайт або мабільную праграму, дастаўка даступная ў Маскве і вобласці. Аднак кампанія разлічвае адкрыць афлайн-пункты і маштабавацца на іншыя рэгіёны Расіі.

«Найбліжэйшым часам колькасць пунктаў дасягне 123 штук. Далей мы плануем з'явіцца ў Санкт-Пецярбургу, а затым і ў іншых рэгіёнах Расіі і краінах СНД», — расказаў Дзмітрый Смірноў, генеральны дырэктар А4Group.

Каментары12

  • Абу
    05.08.2023
    І я нават ведаю, якая гэта Бумага. Такая, у рулонах...
  • mikola
    05.08.2023
    Dobra prydumau....zaraz budze *papera*....
  • Athon
    05.08.2023
    Мяне больш засмучвае, што менавіта такія людзі - абсалютна неразумныя і, як па мне, бяздарныя - сярод дзяцей і падлеткаў маюць вялікую папулярнасць, нягледзячы на поўную бессэнсоўнасць свайго кантэнту (і існавання, шчыра кажучы). Вось гэта трагедыя - дэградацыя! А тое, што яны косяць грошы, дык не дзіва. Даюць - бяры.

Палітвязень правёў паўтара года ў СІЗА — вось як ён выглядаў пасля гэтага10

Палітвязень правёў паўтара года ў СІЗА — вось як ён выглядаў пасля гэтага

Усе навіны →
Усе навіны

ДМК: Грузапаток праз Беларусь знізіўся яшчэ на 30%2

У Расіі вайсковыя вучылішчы не могуць набраць курсы. Няма ахвотных7

«$120 — і я пакіну цябе ў спакоі». Махляр заблакаваў айфон беларускі і запатрабаваў выкуп

Муж уладальніцы кампаніі Wildberries зрабіў узброеную спробу захопу офіса, ёсць параненыя

Ці могуць беларусы, якім Швецыя адмовіла ў прытулку, разлічваць на перагляд рашэння? І што будзе з новымі заявамі?

Кавун каштаваў гарадзенцу 1578 рублёў2

Мінскаму блогеру, які рабіў агляды на крамы, далі два гады хіміі2

Еўрасаюз нарасціў выпуск снарадаў больш чым у два разы. Украіне будзе палёгка

Следства па справе ксяндза Генрыка Акалатовіча скончанае

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітвязень правёў паўтара года ў СІЗА — вось як ён выглядаў пасля гэтага10

Палітвязень правёў паўтара года ў СІЗА — вось як ён выглядаў пасля гэтага

Галоўнае
Усе навіны →