Грамадства44

Загадчыцай музея ў Баранавічах прызначылі спецыялістку зусім з іншай сферы

На пасаду дырэктаркі ў Баранавіцкім краязнаўчым музеі прызначылі Наталлю Шастак, піша Bar24.by. Дагэтуль жанчына ніводнага дня не працавала ў сферы культуры.

Наталля Шастак нарадзілася ў 1977 годзе, у 2000-м яна скончыла Баранавіцкі недзяржаўны эканоміка-юрыдычны тэхнікум па спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне прадпрыемствам», пасля ў 2014 годзе атрымала вышэйшую адукацыю ў Баранавіцкім дзяржаўным універсітэце па спецыяльнасці «Практычная псіхалогія».

Пачынала свой працоўны шлях жанчына з пасады сакратара-справавода, працавала бухгалтарам. Апошнія 20 гадоў яна загадвала аддзяленнем першаснага прыёму, аналізу, інфармавання і прагназавання тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Баранавіцкага раёна.

У верасні 2021 года на пасаду дырэктаркі музея была прызначаная Анастасія Саўко, работніца Навагрудскага гісторыка-краязнаўчага музея. Але апошнім часам пасада зноў была вакантнай.

Баранавіцкі краязнаўчы музей штогод прымае звыш 50 тысяч наведвальнікаў. Таксама праводзіць больш за 1200 экскурсій, арганізоўвае працу каля 20 выстаў.

Каментары4

  • ІМЯ
    09.01.2024
    І што? Паўсюль у свеце гэта норма, што кіруюць кіраўнікі, а не абавязкова вузкія спецыялісты. Ня ведаю пра яе кіраўнічыя навыкі, дый пра спадарыню таксама, але дзікунства пляткарыць, нічога ня ведаючы пра чалавека.
  • Алек. Ру
    09.01.2024
    Затое верная лукашыстка. А гэта галоу́нае
  • Янка
    09.01.2024
    ІМЯ, непраўда. Гэта не норма.

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ4

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ

Усе навіны →
Усе навіны

18-гадовая дзяўчына зняла відэа ў тыктоку, імаверна, пра свайго хлопца-міліцыянта — яе затрымалі за непавагу да органаў10

Лукашэнка пракаментаваў сітуацыю ў Сірыі6

Артхаус у беларускай вёсцы. Новы спектакль Карняга, на які ізноў было амаль немагчыма выхапіць квіткі2

Даляр падаражэў упершыню за сем таргоў зніжэння і амаль адразу на тры капейкі

Украінец-ухіліст захрас у цясніне ў гарах, яго выратавала кацяня2

Нарышкін заявіў, што Расія «блізкая да дасягнення мэт СВА ва Украіне», каб не адбылося «знясілення»21

Следчыя вызначылі абставіны жорсткага забойства, якое адбылося 16 гадоў таму ў Пінску

Прызначаны новы рэктар ЕГУ — ізноў не беларус29

Чатырох замежнікаў забілі ў Батумі, у забойстве падазраюцца таксама замежнікі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ4

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ

Галоўнае
Усе навіны →