Грамадства11

Прыбіральшчыцу асудзілі за каментар да «хатняй хіміі» і вялікага штрафу 

Стала вядома, што 5 снежня 2023 года ў судзе Ленінскага раёна Мінска вынесены прысуд прыбіральшчыцы Наталлі Баулінай, піша «Вясна».

Наталлю Бауліну прызналі вінаватай паводле арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса і асудзілі да двух з паловай гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ («хатняй хіміі»). Таксама яна мусіць выплаціць штраф у памеры 100 базавых велічыняў (3700 рублёў).

Прысуд агучыла суддзя Марына Клімчук. Жанчына прызнала віну, але адмовілася даваць сведчанні на судзе.

Бауліну судзілі за каментар у тэлеграм-канале «Беларусь за МКАДом» ад 1 верасня, у якім яна нібыта абразіла намесніка генпракурора Сяргея Хмарука. Менш чым праз месяц яе затрымалі: вядома, што Наталля ўтрымлівалася пад вартай з 30 верасня 2023 года. Пасля абвяшчэння прысуду яе вызвалілі ў зале суда.

Каментары1

  • Ясненька
    04.01.2024
    Обидчивый намеснік генпракурора Сяргея Хмарук сядзіць на тэлеграм-канале «Беларусь за МКАДом» і чытае каментары.

Лукашэнка заявіў, што сям‘я можа бачыцца з Калеснікавай і што яна нічым не адрозніваецца ад «мільёна» іншых палітвязняў14

Лукашэнка заявіў, што сям‘я можа бачыцца з Калеснікавай і што яна нічым не адрозніваецца ад «мільёна» іншых палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША — успышка кішачнай інфекцыі праз гамбургеры «Макдональдса»2

Латушка выказаўся пра ідэю вярнуць заходніх паслоў у Беларусь13

14-гадовую гродзенскую школьніцу асудзілі на 10 гадоў калоніі за адзін грам наркотыкаў11

Шоўмен Арцём Рыбакін перакваліфікаваўся ў брокера па нерухомасці6

На поўдні Беларусі сёння былі вельмі яркія заходы сонца ФОТЫ4

У Маладзечне ўсталявалі апору ЛЭП, якая паставіла рэкорд2

Стваральнік «Флібусты», падобна, пайшоў з жыцця праз эўтаназію7

Хто гэты незвычайны аграрый, якога ўзнагародзілі на «Дажынках»?7

«Лукашэнка — маньяк улады, палітычны звер» — былы амбасадар Польшчы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка заявіў, што сям‘я можа бачыцца з Калеснікавай і што яна нічым не адрозніваецца ад «мільёна» іншых палітвязняў14

Лукашэнка заявіў, што сям‘я можа бачыцца з Калеснікавай і што яна нічым не адрозніваецца ад «мільёна» іншых палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →