Увішны работнік СТА ў Мінску скраў аўто кліента за 170 тысяч еўра і прадаў за мяжу
У Савецкае РУУС з заявай аб знікненні дарагой машыны звярнуўся 43-гадовы расіянін.
Мужчына папрасіў знаёмага мінчука набыць для яго за мяжой прэміяльны мікрааўтобус. Той атрымаў 170 тысяч еўра і звярнуўся ў фірму па падборы і ўвозе іншамарак з-за мяжы. Пасля пакупкі пасярэднікі адвезлі аўто на СТА, дзе яго павінны былі пераабсталяваць у аўтадом, паведамляе прэс-служба МУС.
Аднак адзін з работнікаў станцыі вырашыў скарыстацца сітуацыяй ва ўласных мэтах. Ён завалодаў дакументамі на машыну, пасля чаго скраў і прадаў яе за мяжу.
Следчымі заведзена крымінальная справа за крадзеж у асабліва буйным памеры. 29-гадоваму пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі.
Каментары
К сожалению, мы такие - трусливые, лживые, вороватые! Вот только не знаю - большинство или нет?