Вайна1717

Зяленскі: Пуцін з'есць вас на вячэру з усімі вашымі ЕС, НАТА, свабодай і дэмакратыяй

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі даў інтэрв'ю часопісу Economist, у якім спрабаваў данесці да заходняй грамадскасці, што вайна далёкая ад завяршэння і расслабляцца рана — і што, падтрымліваючы Украіну, Еўропа абараняе і саму сябе. Бі-бі-сі пераказвае галоўнае.

Фота: Evgeniy Maloletka / AP

Захад страціў адчуванне неабходнасці тэрміновых дзеянняў, а многія ўкраінцы — адчуванне экзістэнцыяльнай пагрозы, кажа Зяленскі.

«Можа быць, мы не атрымалі поспеху [у 2023 годзе], як таго хацеў свет. Можа быць, не ўсё так хутка, як хтосьці сабе ўяўляў», — кажа ён, але ідэя пра тое, што Пуцін перамагае, — гэта не больш чым «адчуванне».

Паводле яго, расійская армія нясе велізарныя страты. Гэтай заяве адпавядаюць ацэнкі брытанскай разведкі, згодна з якімі, калі сітуацыя радыкальна не зменіцца, да 2025 года Расія страціць больш за 500 000 забітымі і параненымі.

«Тысячы, тысячы забітых расійскіх салдат, трупы якіх ніхто нават не забраў», — кажа Зяленскі, нагадваючы, што ў 2023 годзе Расія не змагла ўзяць ніводнага буйнога горада, у той час як Украіна здолела прарваць расійскую блакаду Чорнага мора і цяпер перавозіць мільёны тон збожжа па новым маршруце па паўднёвым узбярэжжы Украіны. «Велізарны вынік!» — заяўляе прэзідэнт.

Але Зяленскі разумее, што ўспрыманне рэчаіснасці можа абярнуцца рэальнасцю, стаўшы свайго роду прагнозам, які збыўся. Менавіта гэта робіць 2024 год такім важным. Па меры таго як ваенныя намаганні Расіі нарошчваюцца, а рэсурсы Украіны змяншаюцца, увага Амерыкі і многіх еўрапейскіх краін перанакіроўваецца на ўнутраную палітыку ў год выбараў.

Зяленскі сцвярджае, што, падтрымліваючы Украіну, Еўропа абараняе сябе ад расійскай агрэсіі.

«Даючы нам грошы ці даючы нам зброю, вы падтрымліваеце сябе. Вы ратуеце сваіх дзяцей, а не нашых», — папярэджвае ён. Калі Расіі дазволяць забіраць украінскіх дзяцей, «яны будуць забіраць іншых дзяцей». Калі Расія будзе парушаць правы ўкраінцаў, «яна будзе парушаць правы ва ўсім свеце».

«Пуцін адчувае слабасць, як жывёла, бо ён і ёсць жывёла. Ён адчувае кроў, ён адчувае сваю сілу. І ён з'есць вас на вячэру з усімі вашымі ЕС, NATO, свабодай і дэмакратыяй», — кажа Зяленскі.

«Можа, чагосьці не хапае. Ці, можа быць, кагосьці не хапае. Кагосьці, хто мог бы казаць пра Украіну як пра абарону ўсіх нас».

Еўрапейскія краіны павінны лабіраваць у Амерыцы падтрымку Украіны дзеля іх жа выгоды: «разведвальныя службы некалькіх еўрапейскіх краін пачалі [вывучаць] магчымасць нападу на іх тэрыторыю з боку Расеі… нават тыя краіны, якія не ўваходзілі ў СССР».

Што тычыцца прапаноў аб перамовах, то, са слоў Зяленскага, ён не бачыць «ніякіх фундаментальных крокаў да міру з боку Расеі».

«Я бачу толькі крокі тэрарыстычнай краіны», — кажа ён.

І калі Расія, як пішуць некаторыя заходнія СМІ, і падае сігналы аб жаданні замарозіць канфлікт, то «гэта не таму, што яны праведнікі, а таму, што ў іх недастаткова ракет, боепрыпасаў і падрыхтаваных войскаў. Ім патрэбна гэтая паўза. Аднавіць сілы. А затым, сабраўшы ўсе сілы, перагарнуць старонку гэтай вайны».

Зяленскі не ўдаецца ў развагі аб магчымых поспехах Украіны ў 2024 годзе. З ягоных слоў, уцечкі інфармацыі перад контрнаступленнем мінулым летам дапамаглі Расіі падрыхтаваць абарону. Але ён лічыць, што асноўны ўпор прыйдзецца на Крым і бітву ў Чорным моры.

Ізаляцыя Крыма, анексаванага Расіяй у 2014 годзе, і паслабленне расійскага вайсковага патэнцыялу там «надзвычай важныя для нас, бо гэта шлях да скарачэння колькасці нападаў з гэтага рэгіёну», кажа ён.

Паспяховая аперацыя стане «прыкладам для ўсяго свету», працягвае ён. Гэта таксама будзе мець вялікі эфект унутры Расіі. Страта цэнтральнага аб'екта крамлёўскай прапаганды паказала б, што «тысячы расійскіх афіцэраў загінулі толькі праз амбіцыі Пуціна».

Але хуткасць дасягнення поспеху будзе залежаць ад вайсковай дапамогі, якую Украіна атрымае ад заходніх партнёраў, кажа Зяленскі.

Ён папрасіў даць УСУ Taurus, крылатыя ракеты далёкага радыусу дзеяння нямецкай вытворчасці, здольныя разбурыць Керчанскі мост, фактычна ізаляваўшы Крымскі паўвостраў ад Расіі. «Расія павінна ведаць, што для нас гэта вайсковы аб'ект», — падкрэслівае ён.

Яшчэ больш расплывіста Зяленскі кажа пра мэты Украіны на ўсходзе і поўдні.

Заяўленая ім стратэгічная мэта — вярнуць Украіну да яе першапачатковым межаў — не змянілася і не зменіцца, але ён больш не кажа пра тое, калі і колькі тэрыторыі Украіна зможа вызваліць у новым годзе. Непасрэдная задача цяпер — «абарона ўсходу, выратаванне гэтых вельмі важных гарадоў Украіны, усходу і поўдня, Харкава, Дняпра, Запарожжа, Херсона, Мікалаева», і абарона крытычна важнай інфраструктуры краіны.

«Мы павінны ўлічваць свае ўласныя сілы», — кажа Зяленскі. Хоць ён па-ранейшаму ўпэўнены, што Амерыка ў выніку акажа ваенную дапамогу, Украіна, паводле яго слоў, таксама нарошчвае ўласную вытворчасць на выпадак, калі заходнія пастаўкі апынуцца недастатковымі. Для гэтага ён просіць амерыканскі ўрад даць Украіне ліцэнзіі на вытворчасць зброі, ад артылерыйскіх сістэм і ракет да сродкаў супрацьпаветранай абароны.

Са слоў Зяленскага, «мабілізацыя ўкраінскага грамадства і ўсяго свету», такая прыкметная ў пачатку вайны, сёння адсутнічае.

«Гэта неабходна змяніць», кажа ён, настойваючы, што зніжэнню мабілізацыйнага ўзросту і скарачэнню падстаў для адтэрміноўкі ад службы няма альтэрнатывы — хоць яны і не папулярныя ва ўкраінскім грамадстве.

«Мабілізацыя — гэта не толькі салдаты, якія адпраўляюцца на фронт. Гаворка ідзе пра ўсіх нас. Гэта мабілізацыя ўсіх сіл. Гэта адзіны спосаб абараніць нашу дзяржаву і вызваліць нашу зямлю. Давайце будзем сумленнымі, мы пераключыліся на ўнутраную палітыку, — кажа Зяленскі. — Калі мы працягнем факусавацца на ўнутранай палітыцы, нам трэба будзе прызначыць выбары. Мяняць законы, Канстытуцыю. Але тады давядзецца забыцца пра контрнаступальныя дзеянні і дэакупацыю».

Зяленскі па-ранейшаму перакананы, што Украіна не можа адступіць ад свайго плана перамагчы Расію.

«Самая важная прафесія для ўкраінца сёння — гэта быць ва Украіне…, а для нашых заходніх партнёраў — быць з Украінай… калі ў вас няма сіл, то адыдзіце ў бок. Мы не адступім», — кажа прэзідэнт Украіны.

Каментары17

  • Наполеон
    02.01.2024
    Зеленский почему-то решил учить Запад. Нет ,не жарить шашлыки и пошло шутить ,как в 95 квартале , а канцептуально. Мировой стратег и гений мысли...
  • Вадзім
    02.01.2024
    Кастусь, проста так сам, без дапамогі, не падавіцца
  • Цнянка
    02.01.2024
    Все правильно сказал, путинская Россия это как нацистская Германия тридцатых, если ее не остановить сейчас, то через год или два кремль уже пойдет войной против других стран, включая ЕС. А постсоветские республики так вообще находятся под постоянной угрозой со стороны кремля. 

Што паслухаць па гісторыі Беларусі? Сабралі найлепшыя падкасты11

Што паслухаць па гісторыі Беларусі? Сабралі найлепшыя падкасты

Усе навіны →
Усе навіны

У Ашмянскім раёне мужчына лінуў бензінам у печку, каб лепш гарэла1

ФІФА «аддала» Крым Расіі падчас лёсавання кваліфікацыі ЧС-20261

Дачцэ Сяргея Далідовіча дазволілі выступаць на Кубку свету па біятлоне за каманду ўцекачоў з Беларусі

Парламент Грузіі прыняў закон аб забароне масак на пратэстах1

У футбольным сімулятары ад Раналду ёсць беларуская мова4

«Бедненька, але чысценька. А народ знешне не адрозніць ад нас». Расійскі чыноўнік з'ездзіў у Гомель і засумняваўся ў Маскве6

Вызначыліся супернікі зборнай Беларусі ў адборачным турніры да ЧС-20263

Латушка — камандзе Бабарыкі: Большасць выступае за тое, каб працягваць ціск31

У Мінпрацы расказалі, як зрабіць сабе 3 студзеня выходным днём

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што паслухаць па гісторыі Беларусі? Сабралі найлепшыя падкасты11

Што паслухаць па гісторыі Беларусі? Сабралі найлепшыя падкасты

Галоўнае
Усе навіны →