Галоўнакамандуючы Узброеных сілаў Украіны Валерый Залужны падчас прэс-канферэнцыі 26 снежня, прысвечанай тэме меркаванай мабілізацыі, закрануў сярод іншага пытанне, якой мае быць ваенная кампанія 2024 года і ў чым прычына няўдач у 2023-м.
Паводле слоў Залужнага, 2024 год павінен адрознівацца ад 2023-га. Як ён лічыць, камандаванне УСУ знайшло карані праблем і 90% рашэнняў, каб дзейнічаць больш эфектыўна і захаваць людзей. І з імі пагадзіліся заходнія партнёры.
Залужны ўпэўнены, што заходнія партнёры застануцца з Украінай, і ўвогуле ён сам ва ўзроўні забеспячэння 2023 года не расчараваўся.
«На жаль, павінен канстатаваць, што праціўнік ад нас не адстае. У апошнія дні ў нас адбываецца магутнае супрацьстаянне на ўзроўні прымянення тэхналогій. Але мы не памяншаем намаганняў», — падкрэсліў Залужны.
Галоўнай жа сваёй памылкай ён лічыць упэўненасць, што такая колькасць страт, якую УСУ нанеслі праціўніку, спыніць любога. Але гэта, маўляў, не выпадак Расійскай Федэрацыі.
Чытайце таксама:
Залужны паведаміў, што УСУ адышлі ад Мар'інкі, якой «больш няма»
Зяленскі расказаў пра паўмільённую мабілізацыю і адносіны з Залужным
Залужны пра праслухоўванне: У кабінеце дзяржтаямніцы не агучваліся
Зяленскі ці Залужны — каму ўкраінцы давяраюць больш? Вынікі сацапытання
Каментары
І ўрэшце народы многіх краінаў пачалі ўцякаць з гэтага "саюзу".
Расія за няпоўныя два гады знішчыла з дапамогай УСУ ва Украіне не менш за 350 000 (у 35 разоў больш, чым у афганістане) сваіх грамадзян, пры гэтым упершыню з часоў ІІ Сусветнай вайны абвясціўшны мабілізацыю цывільнага насельніцтва. І расійцам абыякава на гэтыя ахвяры. Яны ўсё роўна ідуць на вайну ва Украіне. Такі народ...